36 краін будуць кантраляваць працэс допуску да спаборніцтваў спартоўцаў з Беларусі і РФ



28 сакавіка МАК выступіў з рэкамендацыяй дапусціць да спаборніцтваў расіян і беларусаў, але толькі ў якасці нейтральных атлетаў.

ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і яшчэ 33 дзяржавы заявілі ў сумесным лісце, што будуць сачыць за выкананнем рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта адносна магчымага ўдзелу спартоўцаў з Расеі і Беларусі ў Алімпійскіх гульнях. Да турніраў могуць дапусціць толькі тых, хто не падтрымлівае ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну. Акрамя таго, у спаборніцтвах забаронена выступаць спартсменам, якія маюць дачыненне да ўзброеных сіл.

„Будаўнік” саступіў у трох сэтах арэнбургскаму „Нафтавіку” ў матчы за 13-16 месца

Менскі валейбольны клуб „Будаўнік” у барацьбе за выжыванне ў суперкубку Расеі саступіў „Нафтавіку” з Арэнбурга з лікам 0:3. Беларусы працягнуць барацьбу заўтра і паслязаўтра, правёўшы сустрэчы з „Новай” і „Южна-Самалторам” адпаведна.

«Ягелонія» згуляла ўнічыю са «Шлёнскам»

Футбалісты беластоцкай «Ягелоніі» згулялі ўнічыю з клубам «Шлёнск» 1:1. На гол Джона Ебоа на 42-й хвіліне, у другім тайме адказаў дакладным ударам з пенальці Марк Гуаль. «Ягелонія» займае 9-ы радок турнірнай табліцы. «Шлёнск» на 16-м месцы і працягне барацьбу за выжыванне.

Футбалісты „Гурніка” з Забжэ перамаглі познаньскую „Варту”. Беларускі галкіпер Павел Паўлючэнка, які выступае за 14-разовых чэмпіёнаў на правах арэнды, на поле не выходзіў. Пры першым узяцці брамы „зялёных” Даміяну Расаку асіставаў Лукаш Падольскі.

Сідарэнка падпісаў новае пагадненне з віцэ-чэмпіёнам Польшчы

Беларускі спецыяліст Андрэй Сідарэнка падпісаў новы кантракт з хакейным клубам ГКС „Тыхы”. У настаўніка быў дзейны кантракт на наступны сезон, але клуб вырашыў падоўжыць яго да 30 красавіка 2025 года.

„Клуб зрабіў прапанову і доўга не думаў пра гэта. Вельмі добра ў „Тыхах”, і вельмі рады, што працягну тут працаваць. Цяпер нам трэба палепшыць вынік мінулага сезона”, – як перадае афіцыйны сайт ФХБ, заявіў Андрэй Сідарэнка. Андрэй Сідарэнка трэніруе ГКС „Тыхы” са снежня 2021 года. За час сваёй прыгоды з клубам трэнер выйграў Кубак Польшчы і стаў віцэ-чэмпіёнам краіны.

Шакіл О’Ніл назваў лепшага разыгрываючага ў гісторыі НБ2023-05-05

Чалец Залы славы, цяпер эксперт TNT Шакіл О’Ніл выказаў меркаванне, што лідар „Голдэн Стэйт” Стэфен Кары з’яўляецца лепшым разыгрываючым у гісторыі Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

„Варта прызнаць, што ён найлепшы разыгрываючы з усіх, якія калі-небудзь гулялі на гэтай пазіцыі. Не ўсе лічаць яго тыповым разыгрываючым, але ўсё-такі ён гуляе на гэтай пазіцыі”, — сказаў О’Ніл на канале NBA on TNT у YouTube.

У цяперашнім сезоне Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі Кары прыняў удзел у 65 матчах, у якіх у сярэднім набіраў 29,7 ачка, здзяйсняў 5,9 падбора і аддаваў 6,2 перадачы.

Беларускае Радыё Рацыя