40 гадоў таму менскае „Дынама” стала чэмпіёнам Савецкага саюзу



Роўна 40 гадоў таму – 19 лістапада 1982 года футбалісты менскага “Дынама” (трэнер Эдуард Малафееў), перамогшы ў Маскве “Спартак” – 4:3, упершыню ў гісторыі сталі чэмпіёнамі СССР. Беларускі клуб набраў тады 47 ачкоў, на адзін пункт апярэдзіўшы кіеўскае „Дынама”. Бронза дасталася „Спартаку” – 41 ачко. На наступны год менскае „Дынама” паспяхова дэбютавала ў еўрапейскім Кубку чэмпіёнаў, дайшоўшы да 1/4 фіналу.

З гульцоў таго „залатога” складу ўжо няма ў жывых паловы асновы: Аляксандра Пракапенкі (памёр у 1989 годзе), Віктара Янушэўскага (не стала ў 1992 годзе), Пятра Васілеўскага (памёр у 2012-ым), Юрыя Курненіна (памёр у 2009-ым), Юрыя Пудышава (памёр у 2021-ым). Няма на гэтым свеце ўжо і трэнера Івана Савосцікава, начальніка каманды Леаніда Гарая. Іншыя былыя гульцы працягваюць працаваць, пераважна ў любімым відзе спорту.

Беларускае Радыё Рацыя