Аляксандр Усік абараніў свае баксёрскія тытулы

Украінскі атлет Аляксандр Усік стаў першым у гісторыі баксёрам-уладальнікам пояса the Ring у дзвюх вагах, а таксама абараніў тытулы IBF, IBO, WBA і WBO.
Усік, які валодае тытуламі WBA Super, IBF, WBO і IBO ў суперцяжкай вазе, абараніў усе свае чэмпіёнскія паясы ў баі-рэваншы з экс-чэмпіёнам свету ангельцам Энтані Джошуа.
Баксёрскі паядынак з 12 раундаў адбыўся ў ноч на нядзелю ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі на арэне King Abdullah Sports City.
Бой-рэванш праходзіў на роўных з узаемнымі шанцамі на поспех.
Усік здабыў перамогу раздзельным рашэннем суддзяў. Што цікава, паводле падлікаў украінскага суддзі, перамагчы павінен быў Джошуа, але брытанскі і амерыканскі арбітры аддалі перамогу Усіку.
Цяпер у актыве ўкраінскага баксёра 20 перамог, з іх 13 — накаўтам, і ніводнай паразы.
За матч баксёры зарабілі па 80 мільёнаў даляраў, якія яны падзеляць папалам.