Аляксандра Раманоўская выйграла этап Кубку свету



Новаспечаная чэмпіёнка планеты па акрабатычных скачках на лыжах Аляксандра Раманоўская выйграла ўслед этап Кубку свету, што прайшоў у Маскве.

Беларусцы зноў не было роўных у спаборы лыжных фрыстайлістак. Раманоўская набрала 105,93 бала. Другое месца заняла Лаўра Піл з Аўстраліі – 97,64. Бронзавы медаль заваявала кітайка Ментао Сю – 89,88.

Беларускае Радыё Рацыя