Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на Кубку Крамля
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (100-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова прайшла стартавы раўнд „ВТБ Кубку Крамля”.
У першым крузе гэтага турніру Сасновіч у трохсетавым спаборы адолела больш рэйтынгавую венгерку Цімеа Бабаш (45-я ракетка свету) – 1:6, 7:6 (3), 6:4.
На наступным этапе беларусцы гуляць з францужанкай Крысцінай Младэнавіч (13-я ракетка планеты), якая пасеяна на гэтым турніры пад першым нумарам.
Беларускае Радыё Рацыя