Аляксандра Сасновіч стала першай ракеткай Беларусі



У новай версіі рэйтынгу WTA ад 3 красавіка лідарка беларускага тэніса Вікторыя Азаранка апусцілася з 48-ай пазіцыі на 317-ую. З панядзелка ў беларускі „згарэла” 1000 ачкоў за леташнюю перамогу ў Маямі, піша «Прессбол».

Першай ракеткай Беларусі стала Аляксандра Сасновіч – 111-ае месца (536 ачкоў), Арына Сабаленка займае 127-ую пазіцыю (456), Вольга Гаварцова – 186-ую (277), Вера Лапко – 262-ую (174).

Лідыруе ў рэйтынгу па-ранейшаму немка Ангеліка Кербер – 7340, на другой пазіцыі –амерыканка Серэна Уільямс – 7010, на трэцяй – чэшка Караліна Плішкова – 6020.

Пераможца турніру WTA ў Маямі, брытанка Ёхана Контэ паднялася на 7-ы радок – 4330.

Фота: REUTERS JERRY LAI