Андрэй Гусаў пакінуў польскі клуб „Падгале”



Беларускі спецыяліст засяродзіцца на працы ў зборнай Польшчы U18, паведамляе belarushockey.com. Гусаў з 2017 года працуе ў Польшчы. З „Тыхы” 52-гадовы спецыяліст станавіўся двойчы чэмпіёнам краіны ў сезонах-2017/18 і 18/19. Летась яго „Падхале” па выніках рэгулярнага чэмпіянату заняў апошняе месца, заваяваўшы 4 перамогі ў 40 матчах лігі.

„Мяшкоў-Берасце” завяршыў выступленні ў SEHA-Gazprom League на чвэрцьфінальнай стадыі

Гандбалісты „Мяшкоў-Берасце” не змаглі прайсці далей за чвэрцьфінал SEHA-Gazprom Leaguе. На гэтай стадыі турніру беларуская каманда саступіла ў серыі пенальці „Еўрафарму Пелістэру”. Асноўны час матчу завяршыўся ўнічыю – 23:23. Да пятай серыі кідкоў гандбалісты двух клубаў прамахнуліся па разе. Вырашальную спробу ў „мяшкоўцаў” не рэалізаваў Мікалай Алёхін. У паўфінале „Еўрафарм” згуляе з венгерскім „Веспрэмам”. Яшчэ адну пару на гэтай стадыі турніру складуць харвацкія клубы „Нексе” і „Заграб”.

Каманда з Ліхтэнштэйна ўпершыню ў гісторыі выйшла ў групу еўракубка

Каманда са сталіцы Ліхтэнштэйна перайграла „Рапід” у матчы ў адказ раунда плэй-оф Лігі канферэнцый – 1:0. „Вадуц” перамог па суме дзвюх сустрэч (2:1) і выйшаў у групавы раунд. Каманда выступае ў другім дывізіёне першынства Швейцарыі, бо ў Ліхтэнштэйне няма свайго нацыянальнага чэмпіянату.

Таксама ўпершыню ў групавым раундзе еўракубкаў будзе прадстаўлены клуб з Косава. «Балкані» па суме дзвюх сустрэч перайграў паўночнамакедонскага «Шкупі».

„Манчэстэр Сіці” адмовіўся прадаць Бернарду Сілву „ПСЖ” за 70 мільёнаў еўра

„Манчэстэр Сіці” адмовіўся прадаць паўабаронцу Бернарду Сілву „ПСЖ” за 70 мільёнаў еўра, паведамляе The Times. Паводле інфармацыі крыніцы, кіраўнікі парыжскага клуба спадзяюцца, што 28-гадовы партугалец дапаможа „гараджанам” выйграць Лігу чэмпіёнаў. У гэтым сезоне Бернарду забіў 1 мяч і аддаў 1 ​​дзейсную перадачу ў 4 матчах за „Манчэстэр Сіці” ва ўсіх турнірах. Кантракт паўабаронцы з клубам разлічаны да 30 чэрвеня 2025 года.

Беларускае Радыё Рацыя