Аношка і Карповіч намінаваныя на званне лепшага навічка сезону ў МХЛ
Нападнік „Дынама-Шынніка” Іван Аношка і абаронца „Аўта” Данііл Карповіч намініраваны на званне лепшага навічка сезону ў МХЛ. Таксама разам з імі галкіпер „Мамантаў югры” Яўген Волахаў.
Данііл Карповіч набраў 35 (10+25) балаў у 47 паядынках рэгулярнага чэмпіянату. Гэта чацвёрты паказчык сярод усіх абаронцаў. Таксама на яго рахунку 7 матчаў у плэй-оф і 2 (1+1) ачкі. Абаронца праводзіў на лёдзе, у сярэднім, амаль 20 хвілін за сустрэчу і заблакаваў 80 кідкоў. Гэта чацвёрты паказчык сярод дэбютантаў МХЛ.
Іван Аношка правёў 53 гульні ў чэмпіянаце і набраў 53 (21+32) балы. У плэй-ін на яго рахунку два матчы і адзін асістэнцкі бал. Таксама форвард стаў лепшым бамбардзірам сезона сярод навічкоў, першым сярод дэбютантаў МХЛ па працэнты выйграных укідванняў (64,4) і сілавым прыёмам (99), — перадае сайт ФХБ.
СЕХА-ліга. У паўфіналах „Мяшкоў Брэст” будзе змагацца з „Пермскімі мядзведзямі”, СКА — з „Чэхаўскімі мядзведзямі”
Вызначаны пары паўфіналістаў СЕХА-лігі сезона-2022/23. Матчы 1/2 фіналу адбудуцца 6 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу.
Першымі за месца ў фінале будуць змагацца „Чэхаўскія мядзведзі”, у складзе якіх гуляе беларускі разыгрываючы Арцём Кулак, і мінскі СКА. Следам у барацьбу ўступяць „Мяшкоў Брэст” і „Пермскія мядзведзі”, за якіх гуляе Віктар Зайцаў.
Час правядзення паўфіналаў будзе аб’яўлены ў бліжэйшы час. Фінал і матч за трэцяе месца пройдуць 8-га чэрвеня.
Футбольная зборная Украіны не стане здымацца з кваліфікацыі Еўра-2024 нягледзячы на адмову УЕФА дыскваліфікаваць Беларусь
Пра гэта напісаў прэзідэнт Украінскай федэрацыі футболу Андрэй Павелка. Раней Міністэрства моладзі ды спорту Украіны выдала загад, які забараняе ўкраінскім спартоўцам браць удзел у тых спаборніцтвах, дзе будуць удзельнічаць расейцы ці беларусы. Аднак для турніраў пад эгідаю УЕФА міністэрства зрабіла выключэнне, таму што ў іх зборныя ды клубы з Украіны і Беларусі будуць разводзіцца падчас жараб’ёвак. Расейскія ж клубы і зборная наогул не бяруць удзел у турнірах УЕФА – іх выключылі адтуль яшчэ мінулай вясною.
„Барселона” заключыла пагадненне для рэканструкцыі „Камп Ноў”
„Барселона” заключыла пагадненне на суму 1,45 мільярда еўра для рэканструкцыі „Камп Ноў”.
Каталонскі клуб дамовіўся аб фінансаванні праекту з 20 інвестарамі.
Клуб пачне выплачваць сродкі пасля завяршэння работ, выкарыстоўваючы даход ад „Камп Ноу”, які, паводле прагнозаў, складзе каля 247 мільёнаў еўра, паведамляе афіцыйны сайт „Барселоны”.
Беларускае Радыё Рацыя