Арганізатары Менскага паўмарафону-2018 чакаюць 35 тыс. удзельнікаў



Арганізатары Менскага паўмарафону-2018 чакаюць, што ў ім прымуць удзел 35 тыс. аматараў бегу. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.

Кіраўнік ФБЛА адзначыў, што ў мінулым годзе на старты выйшлі 30 тыс. чалавек, цяпер можна гаварыць пра сур’ёзнае павелічэнне – рэгістрацыя ідзе больш актыўна. Ён сказаў, што паўмарафонскую дыстанцыю – 21 км – ужо выбралі ў два разы больш людзей, чым год таму. Пашыраецца і геаграфія ўдзельнікаў – сёлета ў Менск прыедуць прадстаўнікі як мінімум 40 краін.

У бягучым годзе Менскі паўмарафон пройдзе чацвёрты раз. 9 верасня старт галоўнай дыстанцыі паўмарафону (21,1 км) будзе дадзены ў 9.00. Забегі на дыстанцыях 5,5 км і 10 км пачнуцца ў 12.00. Спаборніцтвы маюць бронзавы лэйбл Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама пяць зорак якасці і бяспекі забегаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Па традыцыі бегавы маршрут пракладзены па самым цэнтры беларускай сталіцы, удзельнікі спаборніцтваў змогуць убачыць найпрыгажэйшыя мясціны горада. На час забегаў рух транспарту будзе перакрыты.

belta.by

Array