Арына Сабаленка выйграла Australian Open



Сёння, 28 студзеня, у фінале беларуска абыграла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну — 4:6, 6:3, 6:4. На Australian Open Сабаленка раней даходзіла толькі да чацвёртага круга.

Photo by Jimmy48/WTA

Гэта першая яе перамога на турнірах «Вялікага Шлема». Australian Open праводзіцца з 1905 года, ён з’яўляецца першым у сезоне турнірам «Вялікага Шлема».

Ад панядзелка 24-гадовая Арына — другая ракетка свету. Вышэй толькі Іга Свёнтэк. Сёлета Сабаленка таксама выйграла турнір у аўстралійскай Адэлаідзе.

У 2012 і 2013 гадах Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе выйгравала Вікторыя Азаранка.