Азаранка і Гаварцова – у другім раўндзе Rogers Cup
Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова паспяхова пераадолелі першы раўнд турніру катэгорыі «Прэм’ер» Rogers Cup у Таронта з прызавым фондам 2 мільёны 377 тысяч даляраў. У першым раўндзе Вікторыя Азаранка ў двух сэтах ўзяла верх над украінкай Элінай Світолінай – 6:1, 6:4. Наступнай суперніцай Азаранкі стане чацвёртая ракетка свету Петра Квітава з Чэхіі.
У другі раўнд выйшла і Вольга Гаварцова, якая перамагла румынку Ірыну Камелію Бегу – 6:3, 7:6. Наступнай суперніцай Гаварцовай стане шостая ў рэйтынгу сербка Ана Іванавіч.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tennis.by
Array