Бага стаў галоўным трэнерам футбалістаў салігорскага „Шахцёра”
Вядомы беларускі спецыяліст Аляксей Бага зноў стаў галоўным трэнерам футбалістаў салігорскага „Шахцёра”. Кантракт з настаўнікам чатырохразовых чэмпіёнаў Беларусі разлічаны на два гады.
-

Фота: ФК „Шахцёр”
У 2021 годзе Аляксей Бага ўжо ўзначальваў салігорскую каманду, якая тады заваявала свой трэці ў гісторыі чэмпіёнскі тытул. Ён таксама быў галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ, літоўскага „Жальгірыса” з Вільні, казахстанскага „Актобэ” і азербайджанскага „Сумгаіта”.
Галы Рышарлісана, Мбапэ і Неймара – прэтэндэнты на званне лепшага мяча ЧС-2022
Афіцыйны сайт ФІФА назваў прэтэндэнтаў на званне лепшага гола чэмпіянату свету 2022 года, які прайшоў у Катары.
На мундыялі 32 зборныя забілі 172 галы. Гэта рэкорд турніру – большы, чым у 1998 і 2014 годзе (па 171 мячу).
У дзясятку намінантаў сярод іншых увайшлі гол Рышарлісана ў складзе Бразіліі ў браму Сербіі ў 1-м туры, гол нападніка Францыі Кіліяна Мбапэ ў 1/8 фіналу са зборнай Польшчы ды гол Неймара Харватыі ў 1/4 фінале.
Галасаванне працягнецца да пятніцы.
„МЮ” прапанаваў „Атлетыка” за Грызмана 60 мільёнаў еўра
„Манчэстэр Юнайтэд” гатовы купіць форварда Антуана Грызмана за 60 мільёнаў еўра. Па дадзеных крыніцы, манкуніянцы шукаюць форварда на замену Крышціяну Раналду, які пакінуў каманду месяц таму.
„Атлетыка” выкупіў у „Барселоны” правы на гульца летам. Сам футбаліст не хацеў бы пакідаць мадрыдскі клуб.
31-гадовы Грызман на мундыялі ў складзе зборнай Францыі аддаў тры галявыя перадачы ў сямі матчах і заваяваў срэбраны медаль.
Шумакоў перайшоў у менскае „Дынама”
Хакейнае менскае „Дынама” аб’явіла аб падпісанні кантракта з расійскім форвардам Сяргеем Шумаковым. Пагадненне з 30-гадовым хакеістам разлічана да канца сезона. Бягучы рэгулярны чэмпіянат Шумакоў пачынаў у чалябінскім „Трактары”, у 18 матчах за які зарабіў 4 (2+2) выніковыя балы. Таксама ў КХЛ форвард гуляў у складзе „Сібіры”, ЦСКА, „Авангарда” і „Аўтамабіліста”, усяго на яго рахунку 526 матчаў у лізе і 289 (139+150) ачкоў.
Апроч гэтага Шумакоў выклікаўся ў нацыянальную і алімпійскую зборныя Расіі на этапы Еўратура. У 15 матчах за расійскую зборную хакеіст набраў 7 (2+5) балаў. Акрамя таго ў форварда ёсць вопыт гульні ў Амерыканскай хакейнай лізе за „Хершы” і „Спрынгфілд”.
Усік і Ф’юры дамовіліся правесці бой за званне абсалютнага чэмпіёна свету
Прамоўтэр Боб Арум, які прадстаўляе інтарэсы чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе па версіі WBC Тайсана Ф’юры, заявіў, што наступны паядынак яго кліент павінен правесці супраць уладальніка тытулаў WBA, WBO, IBF і IBO Аляксандра Усіка.
„Яны абодва хочуць гэтага бою, таму наўрад ці перамовы будуць доўгімі. Арум таксама паведаміў, што прамоўтэры атрымалі важныя прапановы з Блізкага Усходу аб правядзенні бою, а таксама ёсць верагоднасць, што бой адбудзецца ў Злучаным Каралеўстве.
Усік у мінулым баі перамог Энтані Джошуа (26-3) паасобным рашэннем суддзяў 20 жніўня ў Саудаўскай Аравіі.
Ф’юры перамог Дэрэка Чысору (33-13) тэхнічным накаўтам у 10-м раундзе. Бой адбыўся 3 снежня на „Стадыёне Тотэнхэм Хоцпур” у Лондане.
Беларускае Радыё Рацыя