Баскетбалісты „Менска” саступілі МБА ў Адзінай лізе ВТБу



Баскетбольны клуб „Менск” пацярпеў чарговую паразу ў рэгулярным чэмпіянаце Адзінай лігі ЗГБ.

У хатнім паядынку на арэне сталічнага Falcon Club менчукі саступілі дэбютанту „банкаўскага” турніру МБА з Масквы з лікам 61:76.

Для масквічоў гэта 12-я вікторыя ў 17 праведзеных матчах. Менчукі прайгралі 15-ы з 16 матчаў і па-ранейшаму знаходзяцца на апошнім, 12-м месцы.

На турніры ў Санкт-Пецярбургу жаночая каманда Беларусі ўсталявала рэкорд краіны ў камбінаванай эстафеце

Каманда Беларусі ў складзе Анастасіі Шкурдай, Аліны Змушко, Анастасіі Куляшовай і Анастасіі Каракоўскай заняла другое месца ў камбінаванай жаночай эстафеце 4х50 м на кароткай вадзе ў рамках турніру ў Санкт-Пецярбургу. Дзяўчаты абнавілі рэкорд краіны – 1:46.20.

Папярэдняе найлепшае дасягненне на аналагічнай дыстанцыі было ўсталявана беларускамі 13 гадоў таму (1:46.34)

Хаўзэр стала пераможцай масстарту на этапе ў Ансі.

Ліза Хаўзэр з Аўстрыі перамагла ў масстарце на трэцім этапе Кубка свету па біятлоне

Другой стала францужанка Жулі Сімон, трэцяй — яшчэ адна біятланістка з Францыі Анаіс Шэвалье.

Беларускае Радыё Рацыя