БАТЭ стартаваў з перамогі над „Дняпром”
У суботу прайшлі яшчэ тры матчы 1-га туру футбольнага нацыянальнага чэмпіянату. Усё яны завяршыліся сухімі перамогамі гаспадароў поля.
„Іслач” прымала „Гарадзею” і дамаглася вікторыі 2:0. Голавым дуплетам выстраліў у гэтым матчы Аляксандр Макась (30-я і 57-я хвіліны), адразу захапіўшы лідарства ў гонцы бамбардзіраў.
Салігорскі „Шахцёр” доўга мучыўся з менскім „Тарпедам” і здолеў вырваць чаканыя тры ачкі толькі ў самай канцоўцы – 1:0. На 86-й хвіліне вырашальны мяч забіў ветэран клуба Мікалай Януш.
Чэмпіён краіны, барысаўскі БАТЭ, адолеў на старце новаствораны магілёўскі „Дняпро” – 2:0. На 28-й хвіліне Дзмітрый Бага першы раз засмуціў гасцей, а ў другім тайме на 61-й Максім Скавыш падвоіў перавагу БАТЭ.
Беларускае Радыё Рацыя