БАТЭ выйшаў у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў
Барысаўскі БАТЭ з напругай, але прайшоў другі кваліфікацыйны раўнд футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У гасцявым паядынку з ірляндскім „Дандолкам” чэмпіён Беларусі дамогся нулявой нічыі. Гэтага сталася дастаткова для выхаду ў наступную стадыю турніру. Напомнім, што дома ў першым матчы барысаўцы перамаглі 2:1.
У гасцявой сустрэчы на сінтэтычным полі БАТЭ меў значную перавагу (18-3 па ўдарах), але так і ня здолеў забіць. Балазе, што беларусы і не прапусцілі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array