БАТЭ зняў іміджавае відэа па-беларуску
Напярэдадні старту групавога этапу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ зняў іміджавае відэа, прысвечанае чарговаму поспеху барысаўскага клуба на міжнароднай арэне. Сюжэт роліка пабудаваны вакол успамінаў пра шлях БАТЭ ў еўракубках. У ім таксама гучыць заклік падтрымаць каманду на новым стадыёне. Відэа знята студыяй „Красный Баян”, якая стала супрацуе з клубам і спецыялізуецца на іміджавым відэа. Нагадаем, што ўжо 17 верасня БАТЭ згуляе першы матч у Партугаліі з „Порту”, а першая хатняя гульня на „Барысаў-Арэне” ў Лізе чэмпіёнаў пройдзе 30 верасня з «Атлетыкам» (Більбао).
Беларускае Радыё Рацыя
Array