Беларусь застаецца адхіленай ад удзелу ў спаборніцтвах Міжнароднай федэрацыі хакея
Беларусь і Расея застаюцца адхіленымі ад удзелу ў спаборніцтвах Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (IIHF) на сезон 2022/2023, як было вырашана ў маі на штогадовым кангрэсе федэрацыі 2022 года. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў кіраўнік IIHF Люк Тардзіф.
„Мы будзем рабіць гэта з году ў год. У сезоне 2022/2023 яны не будуць гуляць”, – сказаў ён.
Раней, 28 лютага Савет IIHF прыняў рашэнне адхіліць каманды Беларусі і Расеі, адклікаць усе турніры з тэрыторыі дзвюх краін у сувязі з вайной ва Украіне.