Беларуская спартоўка стала польскай чэмпіёнкай



Дар’я Далідовіч, дачка знакамітага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча, год таму стала чэмпіёнкай РБ па лыжах сярод юніёрак. Пасля 2020 года яны з бацькам вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі. 1 кастрычніка Дарʼя стала чэмпіёнкай Польшчы па біятлоне сярод юніёрак.

Дар’я Далідовіч

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку Сяргей Далідовіч. На яго думку, калі б дачка засталася ў Беларусі, на яе спартовай кар’еры „можа было б ставіць крыж”.