Беларускі даведаліся суперніц па першым крузе US Open



Беларускія тэнісісткі даведаліся саперніц па першым крузе US Open. Арына Сабаленка (6 WTA) згуляе з Кейтэрын Харысан (239) з ЗША, Вікторыя Азаранка (26) сустрэнецца з 18-гадовай Эшлі Кругер (244) з ЗША, а Аляксандра Сасновіч (36) – з Элізабэт Качыарэта (100 WTA) з Італіі.

„Менск” з мінімальным лікам абыграў „Слуцк”, трэнер Слуцка хоча адстаўкі

„Менск” нанёс паразу „Слуцку” ў дамашнім матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе — 1:0. Галоўны трэнер „Слуцка” Аляксандр Бразевіч пасля матчу заявіў, што падасць у адстаўку са сваёй пасады.

„У панядзелак я напішу заяву аб звальненні”, — зазначыў Бразевіч.

„Слуцк” пацярпеў пяць паразаў запар і займае 12-е месца ў табліцы.

Крысціна Дзмітрук выбыла ў чвэрцьфінале турніру ў Віга

Крысціна Дзмітрук (378-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў чвэрцьфінале турніру ў іспанскім Віга. Беларуска ўступіла прадстаўніцы Босніі і Герцагавіны Нефісе Берберовіч (256 ВТА) — 6:2, 2:6, 4:6.

А вось Аляксандра Сасновіч (36 ВТА) прабілася ў фінал турніру ВТА-250 у Кліўлендзе. У матчы 1/2 фіналу яна адолела францужанку Алізе Корнэ (37) — 6:7, 7:5, 6:3. Для Сасновіч гэта чацвёрты выхад ў фінал на турнірах ВТА. У трох папярэдніх выпадках беларуска ў матчах за тытул саступала. У фінале яна згуляе з расейкай Людмілай Самсонавай.

Беларускі галкіпер Аляксей Аўгуль будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына

Беларускі брамнік Аляксей Аўгуль падпісаў кантракт з „Лібертас” з чэмпіянату Сан-Марына. Каманда, за якую будзе выступаць 23-гадовы футбаліст, фінішавала ў мінулым сезоне на сёмым месцы ў табліцы. Аўгуль будзе не першым беларусам у чэмпіянаце Сан-Марына. Раней там гуляў Яўген Ліпень, які ў 2012-17 гады бараніў колеры мясцовага „Фіярэнціна” і правёў у яго складзе больш за сотню афіцыйных паядынкаў.

Беларускае Радыё Рацыя