Беларускі гандбаліст Каралёк не дапамог „Кельцэ” перамагчы „Пік” у Лізе чэмпіёнаў



Беларус Арцём Каралёк закінуў свой 17-ы мяч у матчах гандбольнай Лігі чэмпіёнаў, але „Кельцэ” мінімальна саступіў венгерскаму „Піку”. Толькі ў самым пачатку паядынку 10-га тура ў Сегедзе чэмпіёны Польшчы выходзілі наперад, а потым гаспадары давялі сустрэчу да перамогі – 26:25. Для „Кельцэ” гэта трэцяя параза ў цяперашнім турніры, „Пік” здабыў пятую вікторыю і падняўся на чацвёртае месца ў папярэдняй групе А. Яе лідар нямецкі „Кіль” адолеў на сваёй арэне нарвежскі „Кальстад” з тым жа лікам – 26:25, закінуўшы пераможны мяч за секунду да фінальнай сірэны.

Шкурын упершыню прызнаны найлепшым гульцом месяца ў чэмпіянаце Польшчы

Беларускі нападнік «Сталі» Ілля Шкурын названы найлепшым гульцом месяца ў чэмпіянаце Польшчы. Ён стаў другім гульцом у гісторыі каманды з падобным дасягненнем. У трох лістападаўскіх матчах Шкурын забіў чатыры мячы. Гулец месяца чэмпіянату Польшчы выбіраецца капітанамі 18 каманд лігі, 1 голас аддаецца заўзятарамі у сацыяльных сетках. Большасьць прагаласавалі за беларуса.

Матч «Вiцебск» – «Энергетык-БДУ» пройдзе ў манежы, умяшчальнасць – 300 гледачоў

Прэс-служба «Вiцебска» (Д2) паведаміла аб месцы правядзення пераходнага матчу ў адказ супраць «Энергетыка-БДУ». Ён пройдзе ў мясцовым футбольным манежы, умяшчальнасць якога складае 300 чалавек. Паядынак пройдзе 9 снежня і пачнецца а 15-й гадзіне. Першая сустрэча завяршылася з лікам 0:0.

«Рэал» 1 студзеня прапануе кантракт Мбапэ

«Рэал» рыхтуе прапанову нападніку «ПСЖ» Кіліяну Мбапэ па падпісанні папярэдняга кантракту зімой, сведчыць AS. Па даных крыніцы, мадрыдцы зробяць запыт па 24-гадовым футбалісце 1 студзеня, у першы ж дзень, калі з’явіцца такая магчымасць па правілах. У француза будзе дэдлайн – ён павінен вызначыцца з рашэннем да 15-га чысла месяца. Мбапэ яшчэ не працягнуў кантракт з «ПСЖ», нягледзячы на настойлівыя спробы клуба зрабіць гэта. Улетку з-за нежадання пралангацыі форварда адхілілі ад каманды. Калі Мбапэ падпісаць не атрымаецца, іспанцы пачнуць працаваць над планам «Б» – трансферам Эрлінга Холанда з «Манчэстэр Сіці». У бягучым сезоне на рахунку нападніка 18 галоў і 2 асісты ў 18 матчах.

Расейскі баскетбаліст Забелін узмацніў БК „МІНСК”

Вядомы расейскі цэнтравы Арцём Забелін папоўніў склад баскетбалістаў „Мінска” перад сустрэчай з „Астаной” у Адзінай лізе ВТБ. У мінулым сезоне Забелін, якому зараз 35 гадоў, у складзе казанскага УНІКСа стаў пераможцам „банкаўскага” турніру, а ў 2010 годзе дамогся такога ж поспеху, выступаючы за маскоўскі ЦСКА. З дапамогай Арцёма Забеліна менчане маюць намер перапыніць серыю паразаў. Сённяшні паядынак з „Астаной” пройдзе на паркеце менскага Falcon Club (пачатак у 18.30).

Шасцёра беларускіх штангістаў стартуюць на турніры серыі Гран-пры ў Катары

У сталіцы Катара горадзе Доха праходзіць турнір па цяжкай атлетыцы IWF Grand Prix II, які з’яўляецца кваліфікацыйным да Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Спаборніцтвы ў горадзе Доха стартавалі 4 снежня, на турнір заяўлены амаль 400 цяжкаатлетаў з 96 краін, у тым ліку шасцёра беларусаў. Першай на катарскі памост выйдзе Аліна Шчэпанава, якая выступае ў вазе да 59 кг – медалі ў гэтай катэгорыі будуць разыграны заўтра. 10 снежня за прызы Гран-пры будзе змагацца Сюзана Валадзько, на наступны дзень удзел у турніры возьме Пётр Асаёнак (вага да 96 кг). У аўторак на спаборніцтвах выступяць адразу двое атлетаў з нашай краіны – Яўген Ціханцоў і Сяргей Шаранкоў, якія прадстаўляюць вагавую катэгорыю да 102 кг. І, нарэшце, у апошні дзень Гран-пры 14 снежня рысу пад беларускім удзелам падвядзе Эдуард Зязюлін (у вазе звыш 109 кг).

Беларускае Радыё Рацыя