Беларускіх спартоўцаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года
Беларускіх і расейскіх спартоўцаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года ў Парыжы. Такое меркаванне выказаў сябра Міжнароднага алімпійскага камітэта, былы кіраўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Крэйг Рыдзі. Шанцы Беларусі і Расеі ўсё ж вярнуцца ў сусветны спорт і трапіць на Алімпійскія гульні ён назваў „малаверагоднымі”.

Справа ў тым, што кваліфікацыя да Алімпійскіх Гульняў ужо пачынаецца, а беларускія і расейскія спартсмены адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў (за асобнымі выключэннямі — веласпорт, дзюдо і тэніс), і не могуць у ёй паўдзельнічаць.
Спартоўцаў з Беларусі і Расеі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў пасля агрэсіі РФ супраць Украіны.
Фота: metaratings.ru