Беларускія гандбалісты саступілі расейцам у спарынгу ў Маскве



Гандбалісты зборнай Беларусі няўдала правялі першы таварыскі матч у Маскве.

Пасля першага тайма падначаленыя Юрыя Шаўцова выйгравалі ў расейцаў з перавагай у два мячы – 15:13, аднак у другой палове сустрэчы гаспадары здолелі перахапіць ініцыятыву і дамагліся перамогі  28:23. Лепшым бамбардзірам у складзе беларусаў стаў Уладзіслаў Кулеш, які закінуў 6 мячоў.

Сёння супернікі зноў сустрэнуцца на пляцоўцы „Дынама” ў расійскай сталіцы.

„Ліда” расталася з расійскім нападнікам Платонавым

Расійскі форвард Ягор Платонаў пакінуў „Ліду”.

Пагадненне з хакеістам скасаванае па ўзаемнай згодзе бакоў, паведамляе прэс-служба клуба. За час знаходжання ў „Лідзе” расеец правёў 31 матч у Betera-Экстралізе, набраў 18 ачкоў (5+13).
Яго каэфіцыент карыснасці ў гэтым сезоне склаў „-5”.

Паліцэвіч вярнуўся ў менскае „Дынама”

„Дынама Мінск” аб’явіла аб падпісанні кантракта з абаронцам Сяргеем Паліцэвічам. Сяргей нарадзіўся 9 красавіка 1990 г. у Лідзе. Выхаванец мясцовай ДЮСШ. У студзені 2011-га далучыўся да мінскага „Дынама”, дзе ў абароне гуляў на працягу пяці сезонаў і быў непасрэдна датычны да выхаду дынамаўцаў у групавыя раўнды Лігі Еўропы. Увогуле правёў у складзе „бела-сініх” 173 афіцыйныя паядынкі, вызначыўся 11 галамі, станавіўся срэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянатаў краіны. У 43 матчах выводзіў партнёраў на поле з капітанскай павязкай на рукаве.

З’яўляецца бронзавым прызёрам маладзёжнага EURO’2011, удзельнікам Алімпійскіх гульняў-2012, зазначае прэс-служба „бела-сініх”.

„Манчэстэр Сіці” абыграў „Чэлсі” і скараціў адставанне ад „Арсенала”


Завяршыўся цэнтральны матч 19-га тура ангельскай Прэм’ер-лігі, у якім лонданскі „Чэлсі” прымаў „Манчэстэр Сіці” на стадыёне „Стэмфард Брыдж”. Фінальны свісток галоўнага арбітра Пола Цірні зафіксаваў перамогу гасцей з лікам 1:0.

Лонданцы да 22-й хвіліны страцілі двух гульцоў з-за пашкоджанняў: на 5-й хвіліне П’ер-Эмерык Абамеянг замяніў Рахіма Стэрлінга, а ў сярэдзіне першага тайма Керні Чуквуэмека з’явіўся на полі замест Крысціяна Пулішыча. На 63-й хвіліне сустрэчы Рыяд Марэз нанёс дакладны ўдар  пасля перадачы Джэка Грыліша. Гэты гол стаў адзіным у матчы.

Каманда Хасэпа Гвардыёлы набрала 39 ачкоў і здолела скараціць адставанне ад лідэра турніру – „Арсенала” – да пяці балаў.

„Атлетык” Більбао разграміў клуб  чацвёртага дывізіёна „Эльдэнсэ”   6:1 і апошнім прабіўся ў 1/8 фіналу Кубка Іспаніі.

Раней пуцёўку ў гэтую стадыю турніру здабылі мадрыдскі „Рэал”, „Барселона”, „Валенсія”, „Рэал Сасьедад”, „Мальёрка”, „Севілья”, „Сеута”, „Алавес”, „Левантэ”, „Атлетыка”, „Вільярэал», хіхонскі «Спортынг», «Эспаньёл», «Беціс» і «Асасуна».

Блінд падпісаў кантракт з „Баварыяй”

Нідэрландскі абаронца Дэйлі Блінд будзе выступаць за мюнхенскую „Баварыю”. Пра гэта паведамляе прэс-служба „Баварыя”.

32-гадовы футбаліст у якасці вольнага агента будзе выступаць за каманду Бундэслігі да канца сезона. У гэтым сезоне Блінд правёў 19 паядынкаў за „Аякс” ва ўсіх турнірах, запісаўшы ў актыў дзве выніковыя перадачы.

Беларускае Радыё Рацыя