Беларускія гандбалісты выйшлі ў фінальную стадыю Чэмпіяната Еўропы
Гандбалісты зборнай Беларусі ўпэўнена абыгралі ў менскім Палацы спорту каманду Літвы 31:24 ў заключным матчы кваліфікацыйнага турніру чэмпіянату Еўропы-2016. Праўда, святкаваць выхад на кантынентальны форум было яшчэ рана – лёс пуцёўкі на турнір залежыў ад матчу Данія – Боснія і Герцагавіна, у якім беларусаў задавальняла перамога датчанаў або нічыя.
У выніку Зборная Босніі і Герцагавіны саступіла датчанам – 25:26 і прапусціла зборную Беларусі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы.
З першай пазіцыі на чэмпіянат Еўропы прабілася каманда Даніі, баснійцы засталіся трэцімі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sport.tut.by
Array