Беларусы перамаглі ў першым матчы чэмпіянату свету па пляжным футболе
Зборная Беларусі паспяхова стартавала на чэмпіянаце свету па пляжным футболе ў Маскве. У першым туры папярэдняй групы С беларусы, якіх трэніруе іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада, сустракаліся з камандай Сальвадора і перамаглі ў серыі пасляматчавых пенальці. Гульнявы час завяршыўся ўнічыю – 5:5, а пенальці лепш прабілі беларускія футбалісты – 5:4. У другім туры 22 жніўня беларуская зборная сустрэнецца са Швейцарыяй, якая на старце выйграла ў бразільцаў.
Гандбалісты менскага СКА занялі другое месца на турніры ў Маскве
Гандбалісты менскага СКА занялі другое месца на міжнародным турніры ў Маскве. У вырашальным паядынку СКА з розніцай у два мячы – 33:35 – саступіў найлепшаму клубу Польшчы „Кельце”, за які выступаюць былыя гульцы менчукоў Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш. Да гэтага на турніры падапечныя Ігар Папругі перамаглі з аднолькавым вынікам 32:31 спачатку маскоўскі ЦСКА, а затым яшчэ адзін расейскі клуб „Пермскія мядзведзі”. У гульні за трэцяе месца ЦСКА перамог нямецкі „Берлін” – 33:30.
Аляксандра Сасновіч і Ганна Блінкова выбылі ў 1/2 фіналу парнага разраду турніра ў Цынцынаці
Беларуска Аляксандра Сасновіч і расейка Ганна Блінкова выбылі ў 1/2 фіналу парнага разраду турніру ВТА 1000 у амерыканскім Цынцынаці. Інтэрнацыянальны дуэт саступіў тандэму Саманта Стосур (Аўстралія)/Чжан Шу Ай (Кітай) з лікам 6:4, 5:7, 5:10.
Зборная Польшчы перамагла ў спарынгу перад алімпійскай кваліфікацыяй
Зборная Польшчы па хакеі ў спарынгу напярэдадні алімпійскай кваліфікацыі разграміла „Унію” – 7:1. Матчы алімпійскай кваліфікацыі пройдуць з 26 па 29 жніўня ў Браціславе. За адзіную пуцёўку ў Пекін-2022 паспрачаюцца зборныя Беларусі, Славакіі, Аўстрыі і Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя