Берасцейскае „Дынама” і „Гомель” згулялі ўнічыю
Футбалісты берасцейскага „Дынама” згулялі ўнічыю з „Гомелем” у хатнім матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі. На 56-й хвіліне гульні лік адкрыў вопытны форвард гамяльчан Аляксандр Макась, а праз 15 хвілін малады нападнік берасцейцаў Аляксандр Шасцюк зраўняў лік – 1:1. Таксама менскае „Дынама” на выездзе разграміла футбалістаў „Слуцка” 5:0. Пасля гэтай вікторыі мінскія дынамаўцы дагналі сталічны „Энергетык-БДУ”, які на хатняй арэне святкваў валявую перамогу над бабруйскай „Белшынай” 3:1. У гэтай сустрэчы галявы дубль аформіў лепшы бамбардзір беларускага першынства ўзбекскі форвард Бабір Абдзіхолікаў, у актыве якога сталі 23 забітыя мячы.
Галы Фрэда і Фернандэша дапамаглі „Манчэстэр Юнайтэд” узяць верх над „Тотэнхэмам”
Футбалісты „Манчэстэр Юнайтэд” адсвяткавалі перамогу ў 12-м туры чэмпіянату Англіі. „Чырвоныя д’яблы”, дзякуючы галам Фрэда і Бруну Фернандэша змаглі перамагчы лонданскі „Тотэнхэм” – 2:0 23:31:32
Футбалісты „Ліверпуля” змаглі перамагчы „Вест Хэм”. Адзіны гол забіў уругвайскі форвард „чырвоных” Дарвін Нуньес. Гэта трэцяя запар перамога падначеленых Юргена Клопа. Футбалісты мадрыдскага „Рэала” абыгралі „Эльчэ” ў матчы 10-га тура чэмпіянату Іспаніі. Галы ў пераможцаў на рахунку Федэрыка Вальвердэ, Карыма Бензема і Марка Асэнсіа. ВАР адмяніў тры ўзяцці брамы ў выкананні каманды Карла Анчалоці.
„Нёман” паўторна абыграў „Юнацтва” ў экстралізе
Трыма матчамі ў Гародні, Лідзе і Жлобіне працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Цэнтральны паядынак дня адбыўся ў Гародні, дзе мясцовы „Нёман” прымаў „Юнацтва”. У кожным з перыядаў гаспадары па разе закінулі гасцям. Як вынік – 3:0, гарадзенцы абыгрываюць „Юнацтва” другі раз за тры дні і абыходзяць мінчан у турнірнай табліцы. Жлобінскі „Металург”, у сваю чаргу, узяў рэванш за нядаўнюю буйную паразу ў „Дынама-Маладзечна”. На гэты раз „сталёвыя ваўкі” былі мацнейшыя – 5:3, па дублю ў складзе жлабінчан аформілі Сяргей Кузняцоў і Яраслаў Сергіеўскі. У яшчэ адным матчы вечара „Віцебск” у гасцях разабраўся з „Лідай” – 3:1, дзве шайбы за паўночнікаў правёў Яўген Дадонаў.
„Будаўнік” працягнуў серыю без перамог у расейскай Суперлізе
Сталічны „Будаўнік” пацярпеў чарговую паразу ў рамках рэгулярнага чэмпіянату расейскай валейбольнай Суперлігі. У чацвёртым матчы сезона падначаленыя Алега Мікановіча на выездзе прайгралі „Факелу” з Новага Урэнгоя. Навязаць барацьбу суперніку мінчане змаглі толькі ў стартавым сэце: да фінальнага адрэзка партыі каманды падышлі пры ліку 20:19, але канцоўка засталася за гаспадарамі. У двух наступных сэтах перавага „Факела” была ўжо больш упэўненай – 25:11 і 25:20. Такім чынам, 0:3, „Будаўнік” працягвае ісці ў чэмпіянаце Расеі без перамог.
Сабаленка прайграла на турніры ў Гвадалахары
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка завяршыла выступы на турніры катэгорыі WTA-1000 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам 2,5 мільёны даляраў. У 1/16 фіналу чацвёртая ракетка планеты саступіла ў трохсэтавым паядынку расійскай тэнісістцы Людміле Самсонавай, якая займае 22-е месца ў сусветным рэйтынгу, – 4:6, 6:2, 2:6. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 15 хвілін. Раней яшчэ адна беларуская тэнісістка экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка ў першым раундзе абыграла ў дзвюх партыях расійскую тэнісістку Эліну Аванэсян – 6:4, 6:2. У 1/16 фіналу суперніцай Азаранкі будзе восьмы нумар сусветнага рэйтынгу іспанка Паула Бадоса.
Беларускія шашысты заваявалі 6 залатых медалёў на чэмпіянаце свету
У грузінскім Кабулеці завяршыўся галоўны турнір года для шашыстаў – чэмпіянат свету па шашках-64. Абсалютнай чэмпіёнкай свету сярод жанчын стала беларуска Вікторыя Нікалаева. 17-гадовая мінчанка выйграла ўсе тры асабістыя турніры: класічную, хуткую і вокамгненную гульню. У мужчын залатыя медалі ў рапідзе і бліцы заваяваў Ігар Міхальчанка, пераможцам у класічнай праграме стаў яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Андрэй Валюк. Удзел у сусветным першынстве ў Грузіі прынялі 54 спартоўцы з 19 краін.
Беларускае Радыё Рацыя