БГК імя Мяшкова абыграў «Чэхаўскіх мядзведзяў»
У заключным матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў БГК імя Мяшкова абыграў «Чэхаўскіх мядзведзяў» – 32:26. Беларускі клуб з першага месца выйшаў у плэй-оф.
Галоўны трэнер БГК Сяргей Бябешка адзначыў, што яго падапечныя сур’ёзна паставіліся да гульні, нягледзячы на тое, што яна не мела турнірнага значэння.
«Сёння першы матч, калі сапраўды была амаль поўная зала. Вельмі прыемна, што ад гульні да гульні ўсё больш людзей, якія разумеюць гандбол, прыходзяць і падтрымліваюць каманду. Сённяшні матч не меў ніякай турнірнай падаплёкі. Адзінае, што было – прынцыповасць. Далей SEHA-ліга. Думаю, трэба як мага хутчэй забываць гэты матч і рыхтавацца да наступнай гульні», – цытуе Бябешку афіцыйны сайт берасцейцаў.
Array