Брамнік зборнай Беларусі Ягор Хаткевіч пяройдзе ў „Атырау”
Беларускі брамнік Ягор Хаткевіч пяройдзе ў казахстанскі „Атырау”, якім кіруе беларускі настаўнік Віталь Жукоўскі.
34-гадовы брамнік менскага „Дынама” меў і больш прывабныя з фінансавага пункту гледжання варыянты, але прыняў прапанову „нафтавікоў” з-за жадання працаваць з галоўным трэнерам Віталём Жукоўскім, пад кіраўніцтвам якога Хаткевіч правёў добрыя сезоны ў „Іслачы”.
Бага цікавы карагандзінскаму „Шахцёру”
Беларускі спецыяліст Аляксей Бага можа вярнуцца ў Казахстан. Экс-настаўнікам „Актобе” цікавіцца карагандзінскі „Шахцёр”.
Багу называюць асноўным прэтэндэнтам на пасаду галоўнага трэнера салігорскага „Шахцёра”. Пра гэта пішуць ледзь не як факт, які адбыўся, хаця ён пакуль кантракт не падпісаў”.
За сітуацыяй уважліва сочаць у Казахстане. І клуб, які прыглядаецца да беларуса, таксама называецца „Шахцёр”. Але да канкрэтнай справы пакуль не дайшло”, — паведамляе Kozhakhmet_inside_official.
Хакеісты бабруйскага „Дынама-Шынніка” прайгралі „Атланту” ў МХЛ
Хакеісты бабруйскага „Дынама-Шынніка” з паразы пачалі чарговую выязную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі
У першым матчы гасцявога турнэ падначальныя Андрэя Міхалёва сустракаліся з асноўным супернікам па дывізіёне – падмаскоўным „Атлантам”. Стартавы перыяд абышоўся без закінутых шайб, асноўныя падзеі гульні адбыліся ў другой трэці. Па ходу адрэзка бабруйчане двойчы выходзілі наперад, але абодва разы супернікі параўноўвалі лічбы. На чатыры ўзяцці брамкі ў каманд пайшло ўсяго 10 хвілін, за беларусаў вызначыліся Мацвей Ладуцька і Данііл Крыштафік, для якога гэтая шайба стала дэбютнай у сезоне. Неўзабаве пасля перапынку „Атлант” упершыню ў матчы захапіў лідарства – на выпраўленне сітуацыі ў „шыннікаў” быў амаль увесь трэці перыяд, але лік так і не змяніўся. У выніку 3:2 на карысць гаспадароў.
Беларускае Радыё Рацыя