ЧС. Аргенціна драматычна адолела Нідэрлянды



На мундыялі ў другім чвэрцьфінальным матчы Аргенціна – Нідэрлянды адбылася сапраўдная бітва. 13 жоўтых картак таксама яскрава сведчаць пра змест гульні. У гэтым спатканні таксама не хапіла асноўнага і дадатковага часу. Па пенальці ж справядліва ў выніку перамаглі „сярэбраныя”.

Па логіцы рэчаў гульня павінна была скончыцца ў асноўны час. Але выхад на поле сціплага рэзервіста Вегхорста нечакана прынёс „аранье” два галы. У першым выпадку ён тэхнічна скіраваў мяч у сетку галавой, а на самым „падаючым сцяжку” пасля дасціпнага розыгрышу штрафнога зноў засмуціў брамніка „альбіселестэ” Марцінеса.

У дадатковы час Аргенціна аткавала прыкметна больш, але мяч упарта не лез у браму – „аранжавых” ратавалі то ўдалыя рыкашэты, то хібы супернікаў, а ў самай канцоўцы і штанга. Здавался б пісхалагічная перавага ў пасляматчавых пенальці будзе на баку еўрапейцаў. Але інакш думаў галкіпер аргенцінцаў Эміліяна Марцінес, ведамы майстар па нейтралізацыі 11-мятровых. Ён у эфектным стылі адбіў першыя два стрэлы „аранжавых” і ўрэшце Лаўтара Марцінес праштампаваў пятым ударам перамогу Аргенціны.

Што да Ліанэля Месі, то ён зрабіў голавы пас, рэалізаваў пенальці ў гульнёвы час, а потым і пасляматчавы, быў зноў самым прыкметным на полі, сабраўшы на сабе хіба паўтара дзясятка фалоў. Пры тым Месі дагнаў рэкардсмена зборнай Бразіліі Габрыэля Батыстуту – у абодвух па 10 галоў у фінальных турнірах.

Нідэрлянды – Аргенціна – 2:2 (Ваўт Вегхорст, 83, 90+11; Наўэль Маліна, 35, Ліанэль Месі, 73, з пенальці), па пенальці – 3-4.

Такім чынам у першым паўфінале чэмпіянату свету сустрэнуцца дружыны Харватыі і Аргенціны.

Беларускае Радыё Рацыя