ЧС па хакеі 2023 года пройдзе ў Санкт-Пецярбургу
Чэмпіянат свету па хакеі ў 2023 годзе адбудзецца ў Расеі. Усе матчы пройдуць у Санкт-Пецярбургу.
Адпаведная дамоўленасць была дасягнутая на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея. Там жа было вырашана, што ЧС-2024 адбудзецца ў Чэхіі, а турнір 2025 года – у Швецыі.
Афіцыйна пра гэтае рашэнне будзе абвешчана ў траўні 2019 года.



