ЧС. Швайцарыя заваявала апошні квіток у 1/8 фіналу



2 снежня позна ўвечары завяршыўся першы этап чэмпіянату свету па футболе. Апошні квіток у 1/8 фіналу здабыла інтэрнацыянальная дружына Швайцарыі. У прынцыповым і вырашальным паядынку яна адолела зборную Сербіі – 3:2. Бліснуў ветэран „крыжакоў” Джэрдан Шакіры, які забіў першы мяч і паўдзельнічаў у іншай удалай акцыі. Сербы на гэтым першынстве паказалі неблагую атаку (у сустрэчы з гельветамі эфектны гол галавой у сваім стылі аформіў Аляксандр Мітравіч – 52-і гол за нацыянальную дружыну), але выглядалі правальна ў абароне. Гэта і прадвызначыла іх агульную няўдачу.

Сербія – Швайцарыя – 2:3 (Аляксандр Мітравіч, 26, Душан Влахавіч, 35; Джэрдан Шакіры, 22, Брэль Эмбало, 44, Рэмо Фройлер, 48)

У паралельным матчы Бразілія выставіла супраць Камеруна рэзервовы склад і ўрэшце прайграла. Адзіны мяч на рахунку эксцэнтрычнага камерунскага „доўгажыхара” Венсана Абубакара. Гэтага аднак не хапіла афрыканцам, каб прайсці вышэй.

Бразілія – Камерун – 1:0 (Венсан Абубакар, 90+3)

Выніковае становішча ў групе G: 1. Бразілія – 6 ачкоў, 2. Швайцарыя – 6, 3. Камерун – 4, 4. Сербія – 1.

Такім чынам вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф:

Нідэрлянды – ЗША

Аргенціна – Аўстралія

Францыя – Польшча

Англія – Сенегал

Японія – Харватыя

Бразілія – Паўднёвая Карэя

Марока – Іспанія

Партугалія – Швайцарыя

Беларускае Радыё Рацыя