Дар’я Домрачава плануе правесці зборы з нарвежскімі біятланістамі
Дар’я Домрачава плануе правесці зборы з нарвежскімі біятланістамі. Аб гэтым тэлеканалу NRK расказаў спартыўны дырэктар біятлоннай зборнай Нарвегіі Мартэн Аа Д’юпвік.
Трэніровачныя заняткі пройдуць у міжсезонне. „Дар’я Домрачава далучыцца да нарвежскай каманды разам з Оле-Эйнарам Б’ёрндаленам, які прыедзе на зборы. Яму прадаставілі магчымасць рыхтавацца па індывідуальнай праграме разам з жонкай, якая робіць стаўку на Алімпіяду ў Пхёнчхане”, – расказаў спартыўны дырэктар.
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы плануе правесці таксама зборы з беларускай зборнай. Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане ў 2018 годзе пройдуць з 9 па 25 лютага.
Array