Дубль Левандоўскага верагодна не выратуе „Барселону” ад вылету з Лігі чэмпіёнаў
У рамках групавога этапа Лігі чэмпіёнаў завяршыліся шэсць матчаў. У паядынку „Барселона” — „Інтэр”, які скончыўся з лікам 3:3 дубль у актыве Роберта Левандоўскага, які забіў на працягу 10 хвілін і выратаваў нічыю для каталонцаў. Але ў «Барсы» цяпер 4 ачкі, у «Інтэра» – 7, таму міланцам дастаткова абыграць яшчэ чэшскую «Вікторыю», каб выйсці ў плэй-оф. Тым часам „Баварыі” прайшла ў 1/8 фіналу святкваўшы сваю чацвёртую перамогу запар над чэшскай „Вікторыя” з лікам 4:2. „Баварыя” ўсталявала рэкорд Лігі чэмпіёнаў, выйграўшы апошнія 11 гульняў у рамках групавых этапаў турніру. Яшчэ адзін выдатны рэкорд усталяваў Махамед Салах, які напярэдадні аформіў самы хуткі хет-трык у гісторыі Лігі чэмпіёнаў — 3 галы за 6 хвілін і 12 секунд
Нападнік „Ліверпуля” забіў тры мячы ў матчы з „Рэйнджэрс”, які скончыўся з лікам 7:1. Кожны раз яму асіставаў Дыегу Жота. Італьянскі „Напалі” датэрмінова забяспечыў сабе выхад у плей-оф Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў гасцях амстэрдамскі „Аякс” з лікам 4:2. Лідэр квартэта B бельгійскі „Бруге” таксама прабіўся ў плей-оф, згуляўшы ўнічыю ў іспанскай сталіцы з мадрыдскім „Атлетыка” – 0:0. У другім матчы нямецкі „Баер” прайграў партугальскаму „Порту” з лікам 0:3. Тут барацьба за другую пуцёўку ў плэй-оф будзе вельмі зацятай.
„Сталіца” перамагла „Дынама-БНТУ” у чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе
Спартоўцы „Сталіцы” святкавалі трэцюю вікторыю запар у матчах чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. На пляцоўцы мінскага спарткомплексу „Уручча” дзейныя чэмпіёны краіны абыгралі сталічнае „Дынама-БНТУ” ў лікам 4:0. У іншым сённяшнім матчы аршанскі „Вітэн” упэўнена перамог на хатняй арэне гомельскі ВРЗ – 6:2.
„Мінск” пацярпеў трэцюю паразу ў Адзінай лізе ВТБ
Баскетбалісты „Мінска” пацярпелі трэцюю паразу на старце новага сезона Адзінай лігі ВТБ. Чэмпіёны Беларусі прайгралі ў Маскве навічку „банкаўскага” турніру клубу МБА з лікам 62:81. Свой наступны паядынак мінчане правядуць 17 кастрычніка на сваёй арэне супраць саратаўскага „Аўтадора”.
„Нёман” абыграў «Віцебск» па булітах
У сераду трыма матчамі ў Мінску, Віцебску і Магілёве працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Лідэр чэмпіянату „Віцебск” на сваім лёдзе сустракаўся з „Нёманам”. Асноўны час паядынку скончыўся з лікам 2:2, не выявілі пераможцу каманды і ў авертайме. Вынік гульні вырашыўся ў серыі булітаў, дзе дакладней апынуліся гарадзенцы. У паралельным матчы „Юнацтва” на хатняй арэне мінімальна перайграла наваполацкі „Хімік” – 1:0. Аўтарам пераможнай шайбы стаў форвард мінчан Андрэй Паўленка. У яшчэ адной сустрэчы серады „Брэст” у гасцях адолеў „Магілёў” – 4:2, дубль за берасцейцаў аформіў Валерый Жыгалаў. Для магіляўчан жа гэтая параза стала восьмай запар.
Беларускае Радыё Рацыя