ФК „Шахцёр” пазбавілі чэмпіёнства Беларусі за 2022 год
Беларуская федэрацыя футбола (АБФФ) аб’явіла аб дысцыплінарных мерах у сувязі з дамоўнымі матчамі сярод каманд вышэйшай лігі ў 2022 годзе. „Шахцёр” пазбавіўся чэмпіёнства за 2022 год, тры клубы страцілі турнірныя ачкі і павінны выплаціць штрафы, дзясяткі спартоўцаў дыскваліфікаваны.
-

Фота: udf.name
Як піша @footballby, чэмпіянат-2022 застаецца без чэмпіёна і срэбранага прызёра (гэтага звання пазбаўленыя «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ»). Будзе лічыцца, што чэмпіён не вызначаны. БАТЭ застанецца бронзавым прызёрам, але хучэй за ўсё згуляе ў Лізе чэмпіёнаў. Мінскае «Дынама» і «Іслач» адпраўляюцца ў Лігу канферэнцый. Яшчэ адным удзельнікам стане альбо «Тарпеда-БелАЗ» (калі выйграе Кубак), альбо «Мінск» (калі трафей возьме БАТЭ). Пацвердзіць права на ўдзел клубаў у еўракубках яшчэ мусіць ліцэнзійны камітэт.
Азаранка на турніры ў Рыме выйшла ў 1/16 фіналу
На тэнісным турніры ў Рыме 17-ы нумар рэйтынгу WTA беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу. Беларуска выйграла ў амерыканскай тэнісісткі 36-й ракеткі планеты Слоан Стывенс — 6:4, 6:3. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 40 хвілін. Наступнай суперніцай беларускі будзе ці амерыканка Мэдысан Кіз ці полька Магдалена Фрэш.
Зборная Беларусі атрымае столькі ж ачкоў у рэйтынг ІІХФ, колькі і летась
Зборная Беларусі пасля чэмпіянату свету-2023 па хакеі атрымае столькі ж ачкоў у рэйтынг ІІХФ, колькі і ў мінулым годзе. Пасля ЧС-2022 нацыянальная каманда размяшчалася на 14-м месцы. Беларусы і расейцы адхілены ад міжнародных спаборніцтваў і не згуляюць на маючым адбыцца планетарным форуме. Чэмпіянат свету ў Латвіі і Фінляндыі стартуе 12 траўня.
Баскетбалісты „Мінска” прымуць „Гродна-93” у першым матчы фіналу чэмпіянату Беларусі
Баскетбалісты „Мінска” і „Гродна-93” пачынаюць барацьбу за тытул чэмпіёна Беларусі.
Першы паядынак серыі за залатыя медалі пройдзе сёння на пляцоўцы „Мінск-Арэны”, другая сустрэча пройдзе там жа 13 траўня, а 19 супернікі сустрэнуцца ў Гародні. Абодва фіналісты выйгралі паўфінальныя серыі з аднолькавым лікам – 3:1. Дзеючыя чэмпіёны краіны мінчане перайгралі віцебскі „Рубон”, а падначаленыя Дзмітрыя Кузьміна апынуліся мацнейшымі за магілёўскі „Барысфен”.
„Голдэн Стэйт” і „Нью-Ёрк” скарацілі адставанне ў серыях з „Лэйкерз” і „Маямі”
„Голдэн Стэйт” у пятым матчы другога раунда плэй-оф НБА на сваім паркеце перайграў „Лейкерс” — 121:106. „Уорыёрз” скарацілі адставанне ў серыі — 2-3. Шосты матч адбудзецца ў Лос-Анджэлесе 12 траўня. У іншым паядынку гульнявога дня „Нью-Йорк” таксама на хатняй арэне выйграў у „Маямі” — 112:103. „Нікс” скарацілі адставанне ў серыі – 2-3.
Шосты матч адбудзецца на паркеце „Хіт” 12 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя