Футбалісты Аўстрыі заваявалі пуцёўку на Еўра-2024



Футбалісты зборнай Аўстрыі заваявалі пуцёўку ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы 2024 года. У Баку аўстрыйцы перамаглі каманду Азербайджана з лікам 1:0. У самым пачатку другога тайма госці атрымалі права на пенальці, які дакладна рэалізаваў Марсэль Забітцэр. У другім паядынку кваліфікацыйнай групы F зборная Бельгіі, якая ўжо забяспечыла сабе месца на Еўра-2024, прымала ў Брусэлі шведаў. Матч быў спынены з-за тэракту, які адбыўся ля стадыёна. Гульцы зборнай Швецыі вырашылі не працягваць матч Пасля першага тайма лік быў 1:1. У зборнай Швецыі вызначыўся Дз’ёрэш на 15-й хвіліне, гаспадары зраўнялі лік на 31-й хвіліне, з пенальці вызначыўся Лукаку. Адзначым таксама перамогу зборнай Нідэрландаў з мінімальным лікам над зборнай Грэцыі. Матч скончыўся з лікам 1:0. На 28-й хвіліне Вегхарст не рэалізаваў 11-метровы. На 4-й даданай хвіліне ван Дэйк рэалізаваў пенальці і вывеў гасцей наперад. Партугальцы разграмілі Боснію і Герцагавіну 5:0, дублем адзначыўся Крышціяну Раналду.

Хакеісты „Юнацтва” буйна абгулялі „Нёман” у матчы экстралігі

Паядынкам „Юнацтва” і „Нёмана” на „Чыжоўка-Арэне” завяршылася гульнявая праграма панядзелка ў беларускай хакейнай экстралізе. Перад першым у сезоне „беларускім класіка” каманды знаходзіліся ўсяго ў чатырох балах адна ад адной: „Юнацтва” ішло ў табліцы трэцім, „Нёман” – пятым. Аднак нягледзячы на прыкладна аднолькавыя шанцы супернікаў на поспех, роўнай барацьбы на лёдзе не атрымалася. Ужо ў першым перыядзе менчукі адарваліся ад гасцей на тры шайбы, на ўсе дакладныя кідкі гульцам „Юнацтва” хапіла ўсяго дзве з паловай хвіліны. Свае прозвішчы на табло запісалі Аляксандр Кітараў, Сяргей Дрозд і Вячаслаў Андрушчанка. У пачатку другой трэці Валерый Палякоў закінуў гарадзенцам яшчэ раз, і пасля гэтага лік на табло не мяняўся. У выніку ўпэўненыя 4:0, „Юнацтва” набірае ачкі восьмы матч запар і набліжаецца да „Шахцёра”, які ідзе другім, на адлегласць аднаго бала. Раней жлобінскі „Металург” перамог наваполацкі „Хімік” 3:2, а „Віцебск” у гасцях абыграў „Магілёў” 2:0, дзякуючы чаму выйшаў у лідэры экстралігі.

Беларус Аляксей Коласаў лідзіруе ў галасаванні Матча зорак КХЛ

Брамнік менскага „Дынама” набраў ужо 1824 галасы і адарваўся ад бліжэйшага пераследніка Данііла Ісаева з „Лакаматыва”, у якога 1229. Форвард „зуброў” Віталь Пінчук з 1516 галасамі ідзе на другім месцы Дывізіёна Тарасава.

„Мінск” быў разгромлены УНІКСам з розніцай у 48 ачкоў

Цікава, што ў першай чвэрці беларускі клуб перамог з лікам 20:18, а ўжо ў другой змог набраць усяго дзевяць балаў. Самым выніковым гульцом у складзе „Мінска” стаў Данііл Коска, які набраў 13 балаў. „Мінск” пацярпеў трэцюю паразу ў трох матчах сезона Лігі ВТБ. Ён замыкае табліцу. У УНІКСа дзве перамогі ў дзвюх гульнях і першае месца.

Беларускае Радыё Рацыя