Футбалісты „Славіі” ўзняліся на 5-е месца ў чэмпіянаце Беларусі
Мазырская „Славія” адолела футбалістаў „Слуцка” і ўзнялася на пятае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.

У першым паядынку 9-га тура мазыране на сваім полі святкавалі вікторыю з мінімальнай перавагай – 1:0. Пераможны мяч у сярэдзіне першай паловы гульні забіў Ілля Руцкі. Пасля гэтага поспеху ў актыве „Славіі” стала 13 ачкоў.
Сёння бабруйская „Белшына” прыме на сваёй арэне гарадзенскі „Нёман”, у Маладзечне „Іслач” з Мінскага раёна згуляе з барысаўскім БАТЭ, а ў Жодзіне мясцовае „Тарпеда-БелАЗ” сустрэнецца з наваполацкім „Нафтанам”.
„Карона” тройчы прапусціла ад познанскага „Леха”. Шыкаўка згуляў амаль увесь матч
Кельцкая „Карона”, колеры якой абараняе беларус Яўген Шыкаўка прайграла „Леху” з Познані ў матчы 33-га тура чэмпіянату Польшчы па футболе. Беларускі нападнік выйшаў на поле ў стартавым складзе сваёй каманды і быў заменены на 80-й хвіліне паядынку. Яго галоўным героем стаў нарвежскі паўабаронца „каляёжа” Крыстаф Вэйдэ, які аформіў галявы дубль і аддаў выніковую перадачу. „Карона” працягвае змагацца за права застацца ў экстракласе, займаючы 14-е месца з 38-ю ачкамі ў скарбонцы. Сёння, нагадаю «Ягелонія» ў Беластоку згуляе з «Краковіяй».
Жыхарэў пяройдзе ў менскае „Дынама”
Абаронца „Гомеля” Мікіта Жыхарэў працягне кар’еру ў мінскім „Дынама”. Пра будучы пераход 18-гадовага хакеіста паведамляе Артур Хайрулін.
У рэгулярным чэмпіянаце і плэй-оф чэмпіянату Беларусі ў форме „Гомеля” Мікіта правёў 20 гульняў, у якіх набраў 5 (2+3) ачкоў пры паказчыку карыснасці „-2″. За фарм-клуб рысяў” ў мінулым сезоне на яго рахунку 28 (7+21) балаў у 37 матчах.
Жыхарэў выклікаўся ў зборную Беларусі на травеньскае турнэ.
„Вегас” адолеў „Далас” у першым паўфінальным матчы
У першым паўфінальным матчы серыі да чатырох перамог Кубка Стэнлі „Вегас” адолеў „Далас”. Гульня скончылася перамогай гаспадароў з лікам 4:3. пасля авертайму.
У складзе пераможцаў дублем вызначыўся шведскі нападнік Вільям Карлсан. Лік у серыі паміж камандамі стаў 1-0 на карысць „Вегаса”. У другім паўфінале пуцёўку ў вырашальную стадыю турніру разыграюць „Караліна” і „Фларыда”.
„Рэал” абыграў „Барселону” і стаў уладальнікам другой пуцёўкі ў фінал Еўралігі
Баскетбалісты мадрыдскага „Рэала” абыгралі „Барселону” 78:66 і сталі другімі фіналістамі Еўралігі. Вырашальны матч, у якім іспанская каманда памераецца сіламі з грэчаскім „Алімпіякасам”, пройдзе ў Коўне 21 траўня. Самым выніковым гульцом матчу стаў цэнтравы „сметанковых” Уолтар Рафа, які набраў 20 ачкоў. У складзе каталонцаў больш за ўсіх балаў набраў абаронца Алекс Абрынес — 16 ачкоў.
27 ачкоў Джымі Батлера дапамаглі „Маямі” абыграць „Бостан”
Ноччу ў НБА „Бостан” другі раз на хатняй арэне саступіў „Маямі” 105:111 у рамках фінальнай серыі Усходняй канферэнцыі. Пры гэтым Джымі Батлер з „Маямі” набраў 27 ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя