Гандбалісты БДУФК-СКА і „Гомеля” выйшлі ў „Фінал чатырох” Кубка Беларусі
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі вырашальнага этапа розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд. У матчы ў адказ першай стадыі кубкавага турніру гандбалісты сталічнага клуба БДУФК-СКА абыгралі ў Магілёве „Машэку” 28:24. У першай сустрэчы на сваёй пляцоўцы мінчане таксама былі мацнейшыя – 28:26. Гандбалісты „Гомеля” пасля выязной паразы ад гарадзенскага „Кронана” з мінімальнай розніцай у ліку 36:37 на сваёй арэне ўзялі пераканаўчы рэванш – 37:24 і прабіліся ў „Фінал чатырох”. Там супернікамі пераможцаў першага этапа будуць мінскі СКА і „Мяшкоў Брэст”.
Протас знаходзіўся на лаўцы штрафнікоў, калі „Сан-Хасэ” закінуў пераможную шайбу ў матчы з „Вашынгтонам”
Адбыўся матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, у якім „Вашынгтон” дома пацярпеў паразу ад „Сан-Хасэ” 1:4. Беларускі форвард Аляксей Протас правёў гэтую гульню ў чацвёртым звяне і прабыў на лёдзе 10 хвілін 29 секунд. Ён нанёс адзін кідок па брамцы суперніка і адзін чужы стрэл заблакаваў, зарабіў дзве штрафныя хвіліны і паказчык карыснасці „-1”. Протас знаходзіўся на лаўцы штрафнікоў, калі „Сан-Хасэ” закінуў пераможную шайбу ў матчы з „Вашынгтонам”
„Нёман” і берасцейскае „Дынама” выйгралі матчы на турніры Winter Cup
Футбалісты берасцейскага „Дынама” і гарадзенскага „Нёмана” святкавалі другія перамогі на перадсезонным турніры Winter Cup у Берасці. Гаспадары спаборніцтваў берасцейцы з лікам 2:0 узялі верх над наваполацкім „Нафтанам”, які вярнуўся ў вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі. У гэтай сустрэчы вызначыліся вопытныя гульцы дынамаўскага клуба Міхаіл Гардзяйчук і Сяргей Кісляк. У другім паядынку гарадзенскі „Нёман” выйграў у „Слуцка” 3:0. У першай палове сустрэчы галявы дубль аформіў Ягор Зубовіч, а пасля перапынку Максім Краўцоў забіў трэці мяч. 14 лютага „Нёман” і берасцейскае „Дынама” сустрэнуцца ў гульні за першае месца.
ВРЗ дагнаў „Сталіцу” ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе
Гомельскі ВРЗ дагнаў спартоўцаў „Сталіцы” ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У цэнтральным паядынку 14-га тура гамяльчане на сваёй арэне згулялі ўнічыю з яшчэ адным фаварытам першынства аршанскім „Вітэнам” – 0:0. Дзейныя чэмпіёны краіны спартоўцы „Сталіцы” перамаглі мінскае „Дынама-БНТУ” з лікам 4:1. Сталічны „Дарожнік” перайграў светлагорскі ЦКК – 3:2, а ФК „Мінск” разышоўся мірам з гарадзенскім „УУС-Дынама” – 3:3.
Гол Педры прынёс „Барселоне” перамогу ў матчы з „Вільярэалам”
„Барселона” на выездзе перамагла „Вільярэал” у матчы 21-га тура чэмпіянату Іспаніі — 1:0. Адзіны мяч забіў Пэдры. „Барселона” з 56 ачкамі лідзіруе ў табліцы, апярэджваючы „Рэал”, які правёў на сустрэчу менш, на 11 балаў. Гол Дэпая дапамог „Атлетыка” выйграць у „Сельты” 1:0. „Манчэстэр Сіці” на хатняй арэне перайграў „Астан Вілу” ў матчы 23-га тура чэмпіянату Англіі — 3:1. „Манчэстэр Юнайтэд” быў мацней за «Лідс» 2:0. „Сіці” з 48 ачкамі ідзе другім у табліцы, адстаючы ад „Арсенала”, які правёў на сустрэчу менш, на тры балы. «Манчэстэр Юнайтэд» з 46 ачкамі на трэцім месцы.
„Ювентус” адолеў „Фіярэнціну” ў матчы 22-га тура чэмпіянату Італіі — 1:0. Адзіны мяч забіў французскі паўабаронца Адрыен Раб’ё.
„Юве” з 29 ачкамі ідзе дзевятым у табліцы, у „фіялак” 24 балы і 14-я пазіцыя. „Напалі” дзякуючы галам Кварацхеліі, Асімхена і Элмаза „ўсухую” перамог „Крэманэзе” ў матчы 22-га тура чэмпіянату Італіі — 3:0. „Напалі” з 59 ачкамі лідыруе ў табліцы.
Ёханэс Бё перамог у мужчынскай гонцы пераследу
Нарвежскі біятланіст Ёханэс Бо стаў пераможцам гонкі праследавання на чэмпіянаце свету ў нямецкім Аберхофе. Другое месца заняў таксама прадстаўнік Нарвегіі Стурла Лагрэйд, трэцяе — Себасцьян Самуэльсан са Швецыі. У жанчын перамагла Жулі Сымон з Францыі. Другой стала Дэніз Херман-Вік з Германіі, трэцяй – Марце Рэйселанд з Нарвегіі.
Беларускае Радыё Рацыя