Гандбалісты „Гомеля” саступілі „Чэхаўскім мядзведзям” у SEHA-лізе



Гандбалісты „Гомеля” пацярпелі трэцюю паразу ў матчах групавога этапа дывізіёна „Усход” SEHA-лігі. У хатнім паядынку 4-га тура гамяльчане саступілі лідарам папярэдняй групы А гандбалістам „Чэхаўскіх мядзведзяў” 26:33. Для „Гомеля” гэта трэцяя параза ў турніры, а для чэмпіёнаў Расеі чацвёртая запар вікторыя.

Когалеў дыскваліфікаваны на два матчы

Спартова-дысцыплінарны камітэт ВХЛ прыняў рашэнне дыскваліфікаваць нападніка „Югры” Аляксандра Когалева на два матчы, паведамляе афіцыйны сайт лігі. Форвард атрымаў 5+20 у матчы супраць новакузнецкага „Металурга” за штуршок клюшкай.
У 29 гульнях сезона ў Когалева 21 (7+14) ачко. „Югра” ўзначальвае табліцу ВХЛ, адрыў ад „Металурга” павялічыўся да чатырох балаў.

„Магілёў” упершыню за тры гады перамог „Шахцёр”

„Магілёў” на выездзе перамог „Шахцёр” у матчы рэгулярнага чэмпіянату Betera-Экстралігі — 2:1 у серыі булітаў. Магілёўская каманда адолела салігорскую ўпершыню за тры гады.
У іншай сустрэчы наваполацкі „Хімік” перайграў „Ліду” — 4:1.

Бахар афіцыйна перайшоў у ізраільскі „Іроні Кір’ят-Шмона”

Беларускі паўабаронца Іван Бахар стаў гульцом ізраільскага клуба „Іроні” з Кір’ят-Шмоны. Пагадненне з футбалістам разлічана да канца сезона з магчымасцю яго прадаўжэння. У бліжэйшы час нападнік прыляціць у Ізраіль для праходжання медабследавання і падпісання кантракта, паведамляе прэс-служба „Іроні”. Пасля 13 паядынкаў элітнага дывізіёна Ізраіля „Іроні” займае апошняе, 14-е месца, з дзевяццю ачкамі ў турнірнай табліцы. Іван Бахар у мінулым сезоне правёў у менскім „Дынама” 30 матчаў, у якіх забіў 11 галоў і аддаў 4 выніковыя перадачы.

„Шахцёр” цікавіўся Алегам Васіленкам з ФНЛ

Салігорскі „Шахцёр” разглядаў у якасці кандыдата на пасаду галоўнага трэнера каманды Алега Васіленка. Спецыяліст знаходзіцца ў шорт-лісце „гарнякоў”, з ім былі праведзены перамовы азнаямленчага характару па тэлефоне, паведамляе крыніца. З 22 верасня пасля сыходу ў „Ахмат” Сяргея Ташуева галоўнага трэнера „Шахцёра” з’яўляецца серб Міліч Чурчыч. Пад яго кіраўніцтвам салігарчане здабылі чацвёртае чэмпіёнства краіны.

Беларускае Радыё Рацыя