Ганна Кубарава выбыла ў першым крузе турніру ІТФ у Нур-Султане



Ганна Кубарава (346 нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў першым крузе турніру ІТФ у Нур-Султане. Беларуска ў двух сэтах саступіла прадстаўніцы Паўднёвай Карэі На Лэ Хан (236) — 3:6, 2:6.

Іван Лютарэвіч (777 АТП) не змог прабіцца ў 1/8 фіналу чэленджара ў Нур-Султане. У першым крузе беларус у трох сэтах прайграў бразільцу Габрыэлю Дэкампсу (328) — 6:2, 3:6, 4:6.

Барыс Пухоўскі стаў гульцом „Вайводзіны”

35-гадовы распасоўнік Барыс Пухоўскі стаў гульцом сербскай „Вайводзіны”. Тэрмін дзеяння кантракта каманды з Нові-Саду з 35-гадовым беларускім гандбалістам разлічаны на адзін год, адзначае balkan-handball.com. Мінулы сезон Пухоўскі заканчваў у менскім СКА.

Юдзуру Ханю аб’явіў аб завяршэнні спартыўнай кар’еры

Двухразовы алімпійскі чэмпіён у адзіночным фігурным катанні Юдзуру Ханю абвясціў аб завяршэнні спартовай кар’еры. Аб сваім рашэнні спартовец аб’явіў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі. Ён адзначыў, што далей плануе выступаць як прафесійны фігурыст. Ханю – двухразовы Алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён свету, чэмпіён чатырох кантынентаў, чатырохразовы пераможца фіналу „Гран-пры” і шасціразовы чэмпіён Японіі. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне Ханю заняў чацвёртае месца ў мужчынскім адзіночным катанні. Фігурыст упаў пры спробе ўпершыню ў гісторыі выканаць чацвярны аксель у адвольнай праграме.

Яраслаў Яроцкі і яшчэ тры гульцы сталі навабранцамі „Слуцка”

„Слуцк” абвясціў аб падпісанні кантрактаў адразу з чатырма новымі футбалістамі. Навічкамі „цукровых” сталі 19-гадовы паўабаронца Іван Міхнюк, 26-гадовы хаўбек Яраслаў Яроцкі, які да нядаўняга часу выступаў за „Віцебск”, а таксама два легіянеры. Гэта 24-гадовы расейскі паўабаронца Канстанцін Котаў і 19-гадовы нігерыйскі нападнік Алію Лукуман, – інфармуе сайт «Слуцка”.

„Чэлсі” прапанаваў за абаронцу Кундэ 55 мільёнаў еўра

„Севілья” атрымала прапанову па абаронцы Жулю Кундэ. Паводле інфармацыі ABC, набыць француза паспрабаваў „Чэлсі”. Першая прапанова, якая ацэньваецца ў 55 мільёнаў еўра з улікам бонусаў, не задаволіла каманду Ла Лігі. „Севілья” разлічвае на 60-65 мільёнаў еўра.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pressball.by