Ганна Сола стала другой на этапе Кубку свету
Беларуска Ганна Сола стала другой на этапе Кубку свету па біятлоне. Сола выйграла срэбра ў спрынтарскай гонцы ў нямецкім Обэрхофе.

Перамагла ў гонцы нарвежка Мартэ Ульсбю-Рэйсэланд. Цікава, што другое месца разам Солай падзяліла францужанка Жулі Сімон – яны адсталі ад пераможцы роўна на 7,1 секунды.
Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Дзінара Алімбекава заняла 4-е месца.
У агульным заліку Кубку свету лідарства ўпэўнена трымае Рэйсэланд. Сола ідзе трэцяй, Алімбекава – чацвёртай.
Беларускае Радыё Рацыя