Гарадзенскі „Нёман” перамог „Слуцк” і выйшаў на першае месца

У чарговым матчы чэмпіянату краіны па футболе гарадзенскі „Нёман” перамог „Слуцк” – 2:0 і выйшаў на першае месца.
Гарадзенцы на чужым полі больш камбінавалі і заслужана здабылі чарговую вікторыю. Абодва мячы на рахунку кыргызскага легіянера Алімардона Шукурава. У першым тайме ён быў удалым на дабіванні, а ў другой палове падпільнаваў памылку галкіпера случакоў Васілючака.
„Нёман” набраў пасля 12 гульняў 29 ачкоў і узначаліў турнірную табліцу. 28 пунктаў у менскага „Дынама” і гульня ў запасе. Трэцім ідзе жодзінскае „Тарпеда”, якое набрала 26 ачкоў. Іншыя клубы значна адстаюць ад лідараў.
Беларускае Радыё Рацыя