Ілля Івашка ў чвэрцьфінале турніру АТП пазмагаецца з Хольгерам Рунэ
28 верасня ў матчы 1/8 фіналу турніру АТП у Сафіі беларускі тэнісіст Ілля Івашка (71 АТП) перамог балгарына Грыгора Дзімітрава (23 АТП) — 6:3, 7:6 (3).

Вызначыўся супернік Івашкі па 1/4 фіналу — ім стаў 19-гадовы датчанін Хольгер Рунэ (31 АТП), які перамог італьянца Ларэнца Санэга (45 АТП), — 6:7 (1:7), 6:4, 6:3.
Зборная Аўстраліі выйшла ў паўфінал жаночага чэмпіянату свету і згуляе супраць кітаянак
Зборная Аўстраліі перамагла каманду Бельгіі ў чвэрцьфінале жаночага чэмпіянату свету па баскетболе – 86:69. У паўфінале аўстралійкі сустрэнуцца з камандай Кітая. У іншым паўфінале за выхад у фінал паспрачаюцца ЗША і Канада. Зборная Канады ў матчы 1/4 фіналу перайграла каманду Пуэрта-Рыка – 79:60. А ЗША перайграла каманду Сербіі – 88:55.
Ліянэль Месі не збіраецца падаўжаць кантракт з „ПСЖ”
Нападаючы „ПСЖ” Ліянэль Месі не збіраецца падаўжаць кантракт з клубам. 35-гадовы аргенцінец не хоча гуляць за парыжан у наступным сезоне. Месі перайшоў у „ПСЖ” у жніўні 2021 года на правах свабоднага агента пасля свайго сыходу з „Барселоны”. У гэтым сезоне форвард забіў 6 галоў і зрабіў 8 дзейсных перадач у 11 матчах за французскую каманду. Яго кантракт з парыжанамі дзейнічае да канца чэрвеня 2023 года.
„Каларада” адправіў Івана Жыгалава ў юніёрскую лігу
Беларускі галкіпер з сістэмы „Каларада” Іван Жыгалаў патрапіў пад скарачэнне ў трэніровачным лагеры клуба, перадае прэс-служба каманды. 19-гадовы брамнік адпраўлены ў хакейную лігу Антарыё (OHL), дзе будзе выступаць за „Кінгстан Фронтэнакс”. Беларус мінулым летам падпісаў кантракт з гэтай камандай.
Кавальчук узначаліць дублёраў берасцейскага «Дынама”
Па інфармацыі тэлеграм-канала BubnOFF LiVE, былы галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» Сяргей Кавальчук зноў вернецца да трэнерскай працы. «У бліжэйшы час Сяргей Пятровіч будзе прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера дублюючага складу «Дынама», – паведамляе тэлеграм-канал. У табліцы бягучага чэмпіянату пасля 22 тураў дублёры берасцейцаў ідуць на апошнім месцы з 13 баламі.
Беларускае Радыё Рацыя