Іспанія у серыі пенальці перамагла Швейцарыю і выйшла ў паўфінал Еўра
У рамках 1/4 фіналу Еўра-2020 зборная Іспаніі была мацней Швейцарыі на стадыёне ў Санкт-Пецярбургу.
Гульня пачалася з 10-га аўтагола на Еўра-2020 – на 8 хвіліне адзначыўся Закарыя ў сваю брамку. А на 68 хвіліне швайцарцы параўнялі лік – Джэрдан Шакіры забіў ужо ў браму Іспаніі. Праз 10 хвілін быў выдалены Фройлер і альпійцы засталіся ў меншасці, але Іспанія так і не змагла даціснуць. У дадатковы час ніхто не вызначыўся. А ў серыі пенальці мацней былі іспанцы – 3:1.
Іспанія ў паўфінале пазмагаецца з пераможцам пары Бельгія – Італія.