Каладынская выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Мехіка
Беларуска Яна Каладынская, якая мае 373-і нумар рэйтынгу ВТА, выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Мехіка з прызавым фондам 40 000 даляраў.
-

Фота: sb.by
У матчы 1/8 фіналу наша суайчынніца перайграла прадстаўніцу Турцыі 273-ю ракетку планеты Берфу Чэнгіз — 4:6, 6:0, 6:4.
Казахстанец Бублік за хвіліну разбіў аб корт тры ракеткі запар
50-я ракетка свету казахстанец Аляксандр Бублік зламаў тры ракеткі за хвіліну падчас матча першага круга турніру АТП-250 у Манпелье. Бублік сустракаўся з Грэгуарам Барэрам, першы сэт застаўся за французам 6:4, у другім перамог казахстанец 7:6 (12)). У вырашальным сэце тэнісісты зноў дагуляліся да тай-брэйка, дзе Барэр павёў з лікам 6:0. Нервы ў Бубліка здалі, ён разбіў ракетку аб корт, затым падышоў да сваёй лаўкі і прарабіў гэта з яшчэ дзвюма ракеткамі. У выніку Аляксандр саступіў на тай-брэйку з лікам 3:7 і прайграў матч.
Лапцеў можа перайсці ў БАТЭ
Беларускі форвард Дзяніс Лапцеў трапіў у сферу інтарэсаў барысаўскага БАТЭ. Пра гэта паведамляе „Вуха”. У барысаўскім клубе плануюць падпісаць дасведчанага форварда, адным з варыянтаў можа стаць якраз Лапцеў, які, паводле інфармацыі крыніц, збіраецца скасаваць кантракт з маскоўскім „Тарпеда”. За „Тарпеда” беларус правёў 22 матчы і забіў шэсць мячоў.
„Манчэстэр Юнайтэд” згуляў унічыю з „Лідсам”, вярнуўшыся з ліку 0:2
„Манчэстэр Юнайтэд” згуляў унічыю з „Лідсам” у хатнім перанесеным матчы 8-га тура чэмпіянату Англіі — 2:2. Форвард „Лідса” Уілфрэд Гнанта адкрыў лік на 55-й секундзе. На 48-й хвіліне здарыўся аўтагол Варана, але на 62-й і 70-й хвілінах нападнікі „МЮ” Джэйдан Санча і Маркус Рашфард аднавілі раўнавагу – 2:2.
Хакеісты менскага „Дынама” згуляюць супраць „Трактара” ў КХЛ
Хакеісты менскага „Дынама” пачынаюць заключную выязную серыю ў бягучым рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Першым супернікам „зуброў” у гасцявым турнэ стане чэлябінскі „Трактар”, абедзве каманды працягваюць весці барацьбу за трапленне ў плэй-оф ад сваіх канферэнцый. За сем матчаў да заканчэння „рэгуляркі” мінчане з 63 баламі размяшчаюцца на сёмым месцы ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, маючы адрыў у пяць ачкоў ад непрахаднога дзявятага радка. У „Трактара” сітуацыя крыху горшая: клуб з Чэлябінска з 61 балам ідзе на Усходзе дзясятым, адстаючы ад васьмёркі лепшых на тры ачкі.
Дзюрант стане гульцом „Фінікса” ў выніку буйнога абмену
Зорны 34-гадовы форвард „Брукліна” Кевін Дзюрант пяройдзе ў „Фінікс” у выніку буйнога абмену. „Нэц” атрымаюць форвардаў Мікэла Брыджэса, Кэма Джонсана і Джэя Краўдэра, чатыры пікі 1-га раунда і магчымасць абмену пікамі ў 2028 годзе. Бруклінскаму клубу дастануцца неабароненыя пікі 2023-га, 2025-га, 2027-га і 2029-га гадоў. „Санз” таксама атрымаюць форварда Ці Джэй Уорэна.
Дзюрант у гэтым сезоне прыняў удзел у 39 матчах, яго сярэднія паказчыкі – 29,7 ачка, 6,7 падбору і 5,3 перадачы. Кантракт суперзоркі НБА разлічаны да 2026 года. Кевін аднаўляецца пасля траўмы калена, але павінен найбліжэйшым часам вярнуцца ў гульню.
Беларускае Радыё Рацыя