Хакеісты менскага „Дынама” абыгралі „Спартак” у КХЛ
Хакеісты менскага „Дынама” святкавалі чарговую перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
У другім матчы хатняй серыі „зубры” прымалі маскоўскі „Спартак”. За хвіліну да сірэны Раман Гарбуноў прынёс менчанам перамогу – 3:2.
Гэтая вікторыя стала для „Дынама” чацвёртай у апошніх пяці гульнях. Падначаленыя Крэйга Вудкрафта працягваюць ісці на 7-й пазіцыі ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, маючы 30 ачкоў. „Спартак” адстае на тры балы.
Наступны матч мінчане правядуць заўтра супраць яраслаўскага „Лакаматыва”, які размяшчаецца на другім месцы Захаду.
Протас правёў матч, у якім „Вашынгтон” саступіў „Пітсбургу”
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Вашынгтон” на сваёй пляцоўцы саступіў „Пітсбургу” з лікам 1:4. Беларускі форвард гаспадароў Аляксей Протас правёў на пляцоўцы 11 хвілін 11 секунд і нанёс адзін кідок. Усяго ў 15 сустрэчах на рахунку беларуса 3 (2+1) балы.
Гандбалісткі „БНТУ-БелАЗа” працягнулі пераможную серыю ў чэмпіянаце Беларусі
Гандбалісткі „БНТУ-БелАЗа” працягнулі пераможную серыю ў гульнях жаночага чэмпіянату Беларусі. Сваю сёмую вікторыю запар віцэ-чэмпіёнкі краіны святкавалі, разграміўшы гасцей з гарадзенскай „Гараднічанкі” з лікам 31:23. Галоўныя канкурэнты каманды Канстанціна Шараварава ў барацьбе за золата дзеючыя чэмпіёнкі гандбалісткі „Гомеля” былі мацнейшымі за брэсцкі клуб „Вікторыя-Бярэсце” – 34:23.
Пасля сямі праведзеных сустрэч „БНТУ-БелАЗ” мае 14 ачкоў, у „Гомеля” на два балы менш, на трэцім месцы „Бярэзіна”, якая набрала 8 ачкоў.
У адзіным матчы мужчынскага першынства гандбалісты „Машэкі” у Магілёве згулялі ўнічыю з „Аістам Кітая” – 29:29. Пасля гэтай сустрэчы ў актыве магілёўцаў стала 9 ачкоў і яны па-ранейшаму займаюць трэцяе месца ў турнірнай табліцы. Лідаруе чэмпіён Беларусі „Мяшкоў Брэст”, у якога 17 ачкоў, на адзін бал адстае мінскі СКА.
Гатоўка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Шарм-эль-Шэйху
Беларуска Юлія Гатоўка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў егіпецкім Шарм-эль-Шэйху з прызавым фондам 25 000 даляраў. У матчы 1/16 фіналу наша суайчынніца перайграла прадстаўніцу Турцыі Айсегюль Мерт — 6:4, 6:4.
„Арсенал”, „Тотэнхэм” і „Чэлсі” выбылі з Кубка англійскай лігі
„Арсенал”, „Тотэнхэм” і „Чэлсі” не змаглі пераадолець бар’ер 1/16 фіналу Кубка англійскай лігі
„Арсенал” на сваім полі прайграў „Брайтану” з лікам 1:3, „Тотэнхэм” у гасцях саступіў „Нотынгем Форэст” — 0:2, а „Чэлсі” таксама на выездзе нічога не змог супрацьпаставіць „Манчэстэр Сіці” — 0:2.
„Ліверпуль” толькі ў серыі пенальці адолеў сціплы „Дэрбі Каўнці” — 0:0 (па пенальці — 3:2).
„Атлетыка” ў матчы 14-га тура ў гасцях прайграў „Мальёрцы” — 0:1
Каманда Дыега Сімяонэ набрала толькі ачко ў апошніх трох турах і апусцілася ў турнірнай табліцы чэмпіянату Іспаніі на 6-е месца.
„Інтэр” у матчы 14-га тура чэмпіянату Італіі разграміў „Балонню” — 6:1. У пераможцаў Федэрыка Дзімарка вызначыўся дублем.
„Севілья” ў матчы 14-га тура чэмпіянату Іспаніі на сваім полі прайграла „Рэалу Сасьедад” — 1:2.
Андалусійскі клуб у сярэдзіне першага тайма застаўся ўдзевяцёх. Прамыя чырвоныя карткі зарабілі Іван Ракіціч і Ніянзу Куасі.
Беларускае Радыё Рацыя