Хакеісты менскага „Дынама” у хатнім матчы прайгралі „Сібіры”



Хакеісты менскага „Дынама” у хатнім матчы чэмпіянату КХЛ прайгралі „Сібіры” — 1:2. У асноўны час вызначыць мацнейшага не ўдалося. Падначаленыя Крэйга Вудкрафта ўдарна пачалі сустрэчу: ужо на 4-й хвіліне лік адкрыў нападаючы „зуброў” Уладзімір Алістраў. Але гэтае ўзяцце брамкі стала для мінчан адзіным. Супернік за 60 хвілін таксама вызначыўся толькі аднойчы: у канцы другой трэці лічбы на табло зраўняў Вячаслаў Асін. А ў авертайме пераможную для новасібірцаў шайбу закінуў былы гулец „Дынама” Тэйлар Бек. Гэта ўжо трэцяя запар параза „зуброў”: перад гэтым яны прайгралі ЦСКА і СКА. Наступным іх супернікам 19 лістапада будзе хакейны клуб „Адмірал” з Уладзівастока.

„Нёман”, „Брэст” і „Лакаматыў” атрымалі перамогі ў матчах беларускай экстралігі

Трыма матчамі ў Берасці, Жлобіне і Маладзечне працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. У цэнтральным паядынку дня „Лакаматыў” у гасцях упэўнена разабраўся са жлобінскім „Металургам” – 5:2. Па два ачкі у складзе „чыгуначнікаў” набралі Ілля Пятроў, Кірыл Ігнатаў і Міхаіл Бучкін. Дзякуючы гэтай перамозе аршанцы зраўняліся з дзейнымі чэмпіёнамі ў турнірнай табліцы: абедзве каманды з 33 ачкамі разам з мінскім „Юнацтвам” дзеляць 5-7-е месцы. У паралельнай гульні „Нёман” на чужым лёдзе справіўся з „Дынама-Маладзечна” – 4:1, святкаваўшы тым самым сёмую перамогу запар. Дубль за гарадзенцаў аформіў Вячаслаў Андрушчанка. Таксама ў чацвер „Брэст” перайграў наваполацкі „Хімік” з лікам 3:0. Пасля 25 матчаў сезона ў беларускай экстралізе лідыруе „Нёман”. Столькі ж ачкоў (36) мае і салігорскі „Шахцёр”, але гарадзенцы размяшчаюцца вышэй дзякуючы большай колькасці перамог.

Футбалісты Беларусі перамаглі каманду Сірыі ў таварыскім матчы

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі абыгралі каманду Сірыі ў таварыскім матчы з лікам 1:0. На працягу ўсёй гульні на поле стадыёна „Шабаб Аль-Ахлі” ў Дубаі беларусы валодалі ініцыятывай, але толькі напрыканцы другога тайма змаглі рэалізаваць сваю перавагу. На 81-й хвіліне сустрэчы Кірыл Пячэнін падаў кутавы, пасля чаго абаронца сірыйцаў Таер Крума зрэзаў мяч у сваю браму. Заключны паядынак гэтага сезона каманда Георгія Кандрацьева правядзе ў нядзелю, 20 лістапада, супраць каманды Амана. Учора аманскія футбалісты саступілі зборнай Германіі з вынікам 0:1. У рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі зараз займае 97-е месца, Аман знаходзіцца на 75-й пазіцыі. У лістападзе 2010 года ў адзіным таварыскім матчы з аманцамі беларусы атрымалі буйную вікторыю з лікам 4:0.-0-

Зборная Расеі не змагла абыграць каманду Таджыкістана

У Душанбэ на стадыёне „Памір” адбыўся таварыскі матч, у якім зборная Таджыкістана згуляла ўнічыю з камандай Расеі — 0:0. У рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па футболе зборная Іспаніі гуляла з нацыянальнай камандай Іарданіі на стадыёне „Аман Інтэрнейшнл” у Іарданіі. Іспанія хутка выйшла наперад — на 13-й хвіліне сустрэчы вызначыўся вінгер Ансу Фаці з перадачы Марка Асэнсіа. Далейшы ход матча прайшоў поўнасцю пад дыктоўку гранда, аднак больш галоў у першым тайме забіта не было. У другім тайме іспанцы вызначыліся зноў – на 56-й хвіліне мяч у сетку адправіў яшчэ адзін гулец «Барселоны» Гаві. На 84-й хвіліне Ніка Уільямс забіў свой дэбютны гол за іспанскую зборную. На 2-й даданай хвіліне Іарданія змагла вызначыцца ў гэтай сустрэчы дзякуючы намаганням Хамзы Аль-Дардура. Матч скончыўся перамогай Іспаніі з лікам 3:1. Наступны матч іспанская зборная правядзе ўжо ў рамках чэмпіянату свету, калі згуляе з Коста-Рыкай.

Катар мог падкупіць гульцоў зборнай Эквадора каб яны прайгралі матч адкрыцця

Палітычны аналітык з Брытанскага цэнтра блізкаўсходніх даследаванняў Амджад Таха заявіў, што Катар падкупіў гульцоў зборнай Эквадора, каб тыя прайгралі матч адкрыцця чэмпіянату свету. 20 лістапада мундыяль адкрыецца паядынкам Катар – Эквадор. Крыніцы Тахі сцвярджаюць, што катарцы заплацілі васьмі гульцам паўднёваамерыканскай каманды 7 мільёнаў 400 тысяч даляраў, каб тыя саступілі ў матчы з лікам 0:1, прапусціўшы ў другім тайме.

„Разлічваем, што распаўсюд гэтай інфармацыі паўплывае на вынік. Свет павінен супрацьстаяць карупцыі ў ФІФА”, – напісаў Таха ў твітары.

Гэтая інфармацыя распаўсюдзілася па сусветных СМІ. Пры гэтым даследчык Блізкага Усходу і асацыіраваны прафесар аднаго з катарскіх універсітэтаў Марк Оўэн Джонс назваў гэтую інфармацыю фэйкам. Паводле яго слоў, Амджад Таха быў ужо не раз заўважаны ў распаўсюдзе дэзінфармацыі.

Беларускае Радыё Рацыя