Хакей на дне басейна, або як гартуюць чэмпіёнаў
У Смаргоні будучыя чэмпіёны займаюцца ва ўмовах, набліжаных да спартанскіх. Юныя хакеісты трэніруюцца ў непрацуючым басейне ў літаральным сэнсе на дне, паведамляе Tribuna.com .
Хакейная інфраструктура райцэнтра – некалькі сезонных скрынак. Пару гадоў таму хлопцы трэніраваліся нават на рацэ Оксна, якая працякае праз парк .
Масавыя катанні праходзяць на баскетбольнай пляцоўцы цэнтральнага стадыёна – там заліваюць каток. Галоўнае спаборніцтва, да якога рыхтуюцца мясцовыя дзеці, – абласны турнір «Залатая шайба» (ён праходзіць у пачатку сакавіка). Трэніруе маладзёнаў мясцовы прадпрымальнік Уладзімір Жабінскі.
У апошнія гады займацца на лёдзе атрымоўваецца ўсё радзей. У лепшым выпадку – некалькі тыдняў. Зразумела, што паўнавартасны трэніровачны працэс у такіх умовах не пабудуеш. Часам хлопцы выязджаюць у суседні Маладэчна – там, у сарака кіламетрах, ёсць лядовы палац. Каб правесці трэніроўку на лёдзе, бацькоў просяць скінуцца – па 50 000. Трэніроўкі ў лядовым – задавальненне рэдкае.
Але ў Смаргоні знайшлі выхад, як трэніраваць дзяцей без лёду. Прама ў цэнтры горада знаходзіцца басейн, які не працуе як мінімум дзесяць гадоў.
Фота Tribuna.com
Array


