Хамутоўскаму прысудзілі два гады хатняй „хіміі”
Экс-галкіпер зборнай Беларусі Васіль Хамутоўскі прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Хамутоўскі быў абвінавачаны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі („Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”).
„Энергетык-БДУ” і „Іслач” правядуць першы матч міжсезоння сярод клубаў вышэйшай лігі
„Энергетык-БДУ” і „Іслач” анансавалі вочны паядынак у рамках перадсезоннай падрыхтоўкі. Удзельнікі чэмпіянату вышэйшай лігі сезона-2023 стануць першымі прадстаўнікамі элітнага дывізіёна, якія правядуць паміж сабой спарынг. Ён адбудзецца заўтра ў 11.00 на стадыёне „РЦАР-БДУ”.
Дубль Холанда дапамог „Манчэстэр Сіці” абыграць „Лідс”
Футбалісты „Манчэстэр Сіці” дамагліся гасцявой перамогі 3:1 над „Лідсам” у 17 туры чэмпіянату Англіі. Дублем у браму „паўлінаў” вызначыўся Эрлінг Холанд. Яшчэ адзін гол гасцей на рахунку Родры. Холанд стаў першым футбалістам, які забіў 20 галоў у топ-5 ліг Еўропы ў бягучым сезоне. Бліжэйшымі пераследнікамі з’яўляюцца Хары Кейн з „Тотэнхэма” і Роберт Левандоўскі з „Барселоны”. У іх на рахунку па 13 мячоў.
Футбалісты „ПСЖ” святкавалі хатнюю перамогу над „Страсбурам” у 16-м туры чэмпіянату Францыі 2:1. Галы ў гэтым супрацьборстве забівалі толькі гульцы парыжан. Узяццем чужой, а затым і сваёй брамы вызначыўся Маркіньёс. Перамогу „ПСЖ” прынёс гол Кіліяна Мбапэ з пенальці на пятай даданай хвіліне матчу. Варта адзначыць, што з 63-й хвіліны „чырвона-сінія” гулялі ў меншасці. Выдаленне пасля дзвюх жоўтых картак зарабіў Неймар.
Шаранговіч прыняў удзел у матчы, у якім „Нью-Джэрсі” прайграў „Бостану”
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” пацярпеў хатнюю паразу ад „Бостана” — 1:3. Беларускі форвард гаспадароў Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 15 хвілін 7 секунд, нанёс два кідкі і зарабіў паказчык карыснасці „0”.
„Дынама” запытала ў „Авангарда” за Душака 600 тысяч даляраў
Мінскае „Дынама” запытала ў омскага „Авангарда” каля 600 тысяч даляраў кампенсацыі за Джозэфа Душака. Пра гэта паведамляе „Хакейны бульбаш”. У Омску вырашылі, што цана не справядлівая, і не сталі выкупляць у Менска абаронцу. Хоць і „зуброў” зразумець можна: губляць галоўнага атакуючага абаронцу за капейкі неахвота.
Нагадаю, у 2017 годзе Клінкхамер перабраўся з Менска ў Казань за кампенсацыю ў 300 тысяч даляраў. І па мерках КХЛ, гэта нямала.
Беларускае Радыё Рацыя