Кіеўскае „Дынама” прайграла „Бенфіцы” ў Лодзі



У першым матчы плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў кіеўскае „Дынама” пацярпела „сухую” паразу ад „Беніфіцы” 0:2. Сустрэча адбылася ў польскай Лодзі, а галамі адзначыліся Жылберта Жуніёр на 9-й хвіліне і Гансалу Рамуш на 37-й.

Паядынак у адказ пройдзе 23 жніўня. У іншым матчы футбалісты азербайджанскага „Карабаха” згулялі ўнічыю з чэшскай „Вікторыяй” – 0:0. У ізраільскай Хайфе мясцовы „Макабі” мінімальна абыграў сербскую „Црвену Звезду” дзякуючы дублю гаіцянскага нападніка Францдзі Пьера 3:2.

Аляксандр Міхайлаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК БАТЭ

Аляксандр Міхайлаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбалістаў барысаўскага БАТЭ. Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта каманды, Міхайлаў правёў апошнюю трэніроўку з асноўным складам і аб’явіў футбалістам і кіраўніцтву клуба аб сваім рашэнні пайсці ў адстаўку. Тым не менш Міхайлаў застаўся ў БАТЭ і будзе працаваць у трэнерскім штабе дублюючага складу. Да хатняга матча 18-га тура чэмпіянату Беларусі з аўтсайдэрам турніру магілёўскім „Дняпром”, які адбудзецца 21 жніўня на полі „Барысаў-Арэны”, асноўную каманду БАТЭ будзе рыхтаваць старшы трэнер Сяргей Зяневіч. Пасля 17 праведзеных сустрэч БАТЭ мае 33 ачкі і разам з дзейным чэмпіёнам краіны салігорскім „Шахцёрам” узначальвае турнірную табліцу.

У другі дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы разыграны 22 камплекты ўзнагарод

На нацыянальным алімпійскім стадыёне „Дынама” працягваецца чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. – галоўны старт сезона і перадапошні, 12-ы этап Беларускай лёгкаатлетычнай лігі. Акрамя найлепшых спартоўцаў Беларусі ўдзел у спаборніцтвах прымаюць некалькі прадстаўнікоў Расіі. Усяго ў рамках нацыянальнага форуму разыгрываюцца 46 камплектаў медалёў (па 23 у мужчын і жанчын), у другі дзень турніру адбыліся 22 фіналы. Уладальнікамі чэмпіёнскіх званняў сталі  ў хадзе на 10 000 м: Анатоль Гомелеў і Ганна Цярлюкевіч;

у бегу на 3000 м з перашкодамі: Дзмітрый Іваненка і Таццяна Шабанава;
110/100 м з бар’ерамі: Віталь Парахонька і Эльвіра Герман;
на 100м: Максім Богдан і Кацярына Жываева;
на 400м: Марк Пацей і Аліна Лепшава;
на 1500м: Ілля Карнавухаў і Таццяна Шабанава;
У скачках з тычкай перамаглі Дзмітрый Качанаў і Крысціна Мудрагель;
у трайным скачку: Максім Несцярэнка і Віялета Скварцова;
У кіданні дыска выйгралі Яўген Багуцкі і Святлана Сярова;

а ў кіданні дзіды: Аляксей Каткавец і Таццяна Халадовіч. У бегу на 1500 метраў Ілля Карнавухаў усталяваў новы рэкорд Беларусі – 3.35,73, пабіўшы ўласнае дасягненне. У мужчынскай эстафеце 4х100 м перамагла чацвёрка з Гомельскай вобласці, у аналагічным відзе праграмы ў жанчын першынствавала каманда Берасцейскай вобласці.

Два медалі полек на дыстанцыі 400 м і срэбра ў кіданні молата – польскі вечар у Мюнхене, дзе працягваецца чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы

Упершыню ў гісторыі медалі чэмпіянату Эўропы ў бегу на 400 метраў заваявалі адразу двое палякаў. Наталля Качмарэк заваявала срэбраны медаль, а Ганна Келбасінская – бронзавы. Перамагла фаварытка – Фемке Бол з Нідэрландаў, спецыялістка па бар’ерным бегу. Сенсацыйнае срэбра ў кіданні молата заваявала Эва Ружаньска.

Вікторыя Азаранка выбыла ў 1/16 фіналу турніру ВТА-1000 у Цынцынаці

22-гі нумар рэйтынгу ВТА беларуска Вікторыя Азаранка выбыла ў 1/16 фіналу турніру ВТА-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам 2 527 250 даляраў. Беларуска саступіла прадстаўніцы Вялікабрытаніі Эме Радукану  – 0:6, 2:6.

Беларускае Радыё Рацыя