Кіеўскае „Дынама” прайграла „Фенербахчэ”



У матчах першага тура групавога этапа Лігі Еўропы кіеўскае „Дынама” прайграла „Фенербахчэ” 1:2. У першым жа тайме адчувальную ініцыятыву захапіў „Фенербахчэ”. Маючы перавагу ў кантролі над мячом, гаспадары нанеслі адразу шэсць удараў. Адзін з іх апынуўся дакладным – Густава Энрыке адкрыў лік сустрэчы на ​​35-й хвіліне. У другой палове сустрэчы камандзе Лучэску ўдалося аднавіць парытэт, калі Віктар Цыганкоў на 64-й хвіліне замкнуў прастрэл Віталя Буяльскага. У рэшце рэшт перамогу вырвалі гаспадары. На трэцяй кампенсаванай хвіліне пераможны гол забіў набыты ў верасні з „Чэлсі” нападнік Мішы Батшуаі. Таксама адзначу нечаканую перамогу іспанскага „Рэала Сасьедад” у гасцях над „Манчэстэр Юнайтэд” 1:0 – гол быў забіты з пенальці Браімам Мендасам, балгарскі „Лудагорац” нечакана адолеў „Рому” 2:1, „Цюрых” саступіў з такім жа лікам лонданскаму „Арсеналу” – 1:2

Матч шостага тура Лігі нацый паміж зборнымі Славакіі і Беларусі будзе праведзены ў Сербіі.

Матч шостага тура групы 3 „Лігі С” футбольнай Лігі нацый паміж зборнымі Славакіі і Беларусі будзе праведзены ў Сербіі. Сустрэча адбудзецца ў горадзе Бачка-Тапола 25 верасня.

Філіпенка стаў гульцом „Урала”

Беларускі абаронца Ягор Філіпенка стаў гульцом „Урала”. Беларускі футбаліст будзе выступаць па 24-м нумарам. Філіпенка перайшоў з салігорскага „Шахцёра” і ўжо далучыўся да каманды Віктара Ганчарэнкі ды правёў першую трэніроўку. Жадаем Ягору ўдалых матчаў у РПЛ!” – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта “Урала”.

Булычоў змяніў берасцейскае „Дынама” на клуб расейскага Д3

22-гадовы беларускі паўабаронца Аляксандр Булычоў пакінуў берасцейскае „Дынама” ў пачатку жніўня і перайшоў у расійскі клуб „Тарпеда” Уладзімір з трэцяга расейскага дывізіёна. Пра гэта паведамляе football.by. У гэтым сезоне хаўбек правёў 13 матчаў у складзе берасцейцаў у вышэйшай лізе, у якіх адзначыўся адным папярэджаннем.

Валейбалісткі „Менчанкі” перамаглі „Ліпецк” у Кубку Расеі

Валейбалісткі „Менчанкі” трэцюю вікторыю на папярэднім этапе адкрытага Кубка Расеі. У Туле падначаленыя Сяргея Юркіна адолелі ў пяцісэтавым паядынку „Ліпецк” – 3:2. Гэта трэцяя запар перамога чэмпіёнак Беларусі, якія да гэтага ўпэўнена перайгралі з сухім лікам 3:0 краснадарскае і анапскае „Дынама”. У суботу, 10 верасня, „Мінчанка” сустрэнецца з „Туліцай”, а 11 верасня завершыць першы этап гульнёй з „ЮЗГУ-Атам”.

Кубарава выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Партугаліі.

290-ы нумар рэйтынгу ВТА беларуска Ганна Кубарава выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Партугаліі з прызавым фондам 25 000 даляраў. У матчы 1/8 фіналу наша суайчынніца перайграла прадстаўніцу ЗША 461-ю ракетку планеты Тэйлар Нг – 7:5, 3:6, 6:4.

Грэцкі дапамог „Амуру” перамагчы ў гасцях „Магнітку”

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ „Амур” абыграў на выездзе „Магнітку” — 5:4 у авертайме. Беларускі форвард гасцей Вячаслаў Грэцкі закінуў шайбу на 54-й хвіліне, скараціўшы адставанне сваёй каманды да мінімуму – 3:4.

Эстонія, Латвія, Літва і Польшча аб’явілі пра забарону на ўезд для расейскіх спартоўцаў

Эстонія, Латвія, Літва і Польшча аб’явілі аб забароне на ўезд для расейцаў. Закон у кожнай асобна ўзятай краіне павінен уступіць у сілу да 19 верасня. 28 лютага Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным спартовым федэрацыям не дапускаць спартоўцаў з Расеі і Беларусі да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах з-за сітуацыі ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя