Кіраўнік харкаўскага спартовага клубу „Саміт”: Мы вельмі ўдзячныя беластоцкім уладам



Пасля пачатку расейскай ваеннай агрэсіі супраць паўднёвай суседкі, з Украіны з’язджалі ў эвакуацыю не толькі сем’ямі і працоўнымі калектывамі, але і спартовымі камандамі. Адна з такіх каманд па жаночаму акрабатычнаму рок-н-ролу з харкаўскага клуба «Саміт» апынулася ў Беластоку.

Расказвае кіраўнік клуба Уладзіслаў Пракошын:

Мы з Харкава спачатку пераехалі на Заходнюю Украіну. Калі мы пераехалі ў Івана-Франкоўск, мы зрабілі абвестку нашым дзяўчатам, якія параз’язджаліся ў розныя месцы, што будзем аднаўляць трэніровачны працэс. Бо ў нас 17-18 верасня адбудзецца чэмпіянат свету ў Аўстрыі. Зараз мы знаходзімся ў Беластоку. Беластоцкая адміністрацыя пайшла нам насустрач, цалкам нас забяспечвае жыллём, харчаваннем і ёсць магчымасць ў мясцовай палітэхніцы працягваць трэніровачны працэс.

Але праблемы клуба пасля дапамогі гарадскіх уладаў Беластока далёка не вырашыліся. У клуба няма грошай нават на аўтобус, на якім яны маглі б выехаць на чэмпіянат свету ў Аўстрыю. Да таго ж пакуль не зразумела, дзе будуць жыць дзяўчаты з каманды да канца года.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя